Кароль Артур
Кароль Артур | |
---|---|
вал.: Arthur | |
| |
| |
Нараджэнне | V стагоддзе |
Смерць |
VI стагоддзе |
Бацька | Утэр Пендрагон[d] |
Маці | Ігрэйна[d][1] |
Жонка | Гвінеўра[d][2] |
Дзеці | Мордрэд[d] |
Веравызнанне | Кельцкая царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кароль Артур — легендарны правіцель брытаў, які паспяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку 6 ст. Папулярнасць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, напісаная ў 12 ст. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны еўрапейскі легендарыум.
Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.
Гісторыя караля Артура
[правіць | правіць зыходнік]Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле міфаў, падзеі адбываюцца ў V—VI стст. У Брытанскай гісторыі гэты перыяд вядомы як «цёмныя часы», аб якіх не захавалася амаль ніякіх звестак.
У пачатку V ст. Брытанія набывае незалежнасць ад Рымскай Імперыі. Праз нейкі час уладу падманам захоплівае феадал Вортыгерн. Плямёны піктаў робяць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае саксаў. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі дружынамі. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.
Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе замак. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад дэмана, які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два драконы, якія змагаюцца, і таму будынак разбураецца [1] Архівавана 12 красавіка 2017..
Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай герцага Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.
Жыццё караля Артура
[правіць | правіць зыходнік]Маладога спадчынніка кароны гадуе Мэрлін. Калі кароль Утэр Пендрагон памірае, феадалы спрачаюцца за трон. Згодна ў умоваю, новым манархам зробіцца той, хто выцягне з валуна меч Эскалібур. Нечакана для ўсіх з гэтым спраўляецца малады Артур.
Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамог, у тым ліку над саксамі. Захоплівае Ірландыю і Ісландыю, засноўвае знакаміты Круглы Стол, за якім, як роўныя, збіраюцца ўсе славутыя рыцары. Будуе горад Камелот, наведвае Анон (незямны свет у кельцкай міфалогіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыццё і подзвігі большасці славутых міфічных рыцараў — Івэйна, Кліжэса, Персеваля і іншых.
Бярэ ў жонкі Гін’еўру, даму ў багатага рымскага роду. Пад канец свайго кіравання Артур вырашае пакончыць з уладаннем рымлян у Галіі (сучасная Францыя). Але падчас яго адсутнасці пляменнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гін’еўру, жонку манарха, і нават спрабаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшная бітва пры Камлане, дзе гіне ўвесь цвет брытанскага рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур — смяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у Авалон — востраў вечнага жыцця і шчасця. Славуты меч Эскалібур быў вернуты азёрнай дзеве Німуэ, ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.
Больш позняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртанне караля Артура ў далёкім будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасля гэтага ў Брытаніі.
Зноскі
- ↑ https://www.imdb.com/title/tt1972591/fullcredits Праверана 3 верасня 2018.
- ↑ https://www.encyclopedia.com/literature-and-arts/literature-english/.../guinevere Праверана 3 верасня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кароль Артур у міфалагічнай энцыклапедыі Архівавана 13 чэрвеня 2014.