Кармесій
Кармесій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэрвел | ||||||
Пераемнік | Севар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | VII стагоддзе | ||||||
Смерць | 738 | ||||||
Род | Дула | ||||||
Бацька | Тэрвел[d] | ||||||
Дзеці | Севар[1] |
Кармесій (грэч. Κоρμεσιоς, Κρουμεσις) — хан Балгарыі з ханскага роду Дула з 721 па 738 год.
Пра хана Кармесія звестак вельмі мала. Доўгія гады гісторыкі нават называлі пераемнікам Тэрвела хана Севара і дадавалі гады кіравання Кармесія да гадоў яго кіравання.
Хан Кармесій (Κоρμεσιоς) упершыню згадваецца ў 716 годзе летапісцам Феафанам Спавядальнікам. Мірны дагавор, які заключыў хан Тэрвел з Візантыяй быў падпісаны ім ці Кармесій быў прадстаўніком балгараў. На аснове гэтага факту гісторыкі будуюць здагадкі, што Кармесій быў або суправіцелем, што малаверагодна, або сынам хана Тэрвела[2][3].
Пад помнікам «Мадарскі вершнік» ёсць надпісы пра кіраванне хана Кармесія (Κρουμεσις), але яны моцна сапсаваны часам і выразнасць тэксту дагэтуль не адноўлена.[4]
У гады кіравання Кармесія мір з Візантыяй быў захаваны. У канцы свайго кіравання Кармесій падарыў возера візантыйскаму імператару, аднак адносіны пагоршыліся і была абвешчана вайна. Гэта адзіныя звесткі пра хана Кармесія, якія навукоўцы змаглі ўсталяваць з надпісаў пад «Мадарскім коннікам».[5]
З прычыны блытанін з гадамі кіравання і імёнамі ханаў, некаторыя гісторыкі выказваюць гіпотэзы, што Кармесій і Кармісош адзін і той жа хан. Але пакуль такія гіпотэзы, не даказаны, а тым больш вядома, што паміж імі кіраваў хан Севар.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Хронография Феофана Исповедника по переводу версии О. Бодянского, 1854 год Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ Хан Кормесий Архівавана 17 лістапада 2007.
- ↑ Мадарскія надпісы — артыкул
- ↑ Мадарскія надпісы з парал. перакладам