Перайсці да зместу

Капіляр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капіляры (ад лац. Capillaris - валасяны) з'яўляюцца самымі тонкімі сасудамі ў арганізме чалавека і іншых жывёл. Сярэдні іх дыяметр складае 5-10 мкм. Злучаючы артэрыі і вены, яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў паміж крывёю і тканкамі. Сценкі капіляраў складаюцца з аднаго пласта клетак эндатэлію. Таўшчыня гэтага пласта настолькі малая, што дазваляе праходзіць праз яго малекулам кіслароду, вады, ліпідаў і шматлікім іншым. Прадукты, якія ўтвараюцца ў выніку жыццядзейнасці арганізма (такія як дыяксід вугляроду і мачавіна), таксама могуць праходзіць праз сценку капіляра для транспарціроўкі іх да месца вывядзення з арганізма. На праніцальнасць капілярнай сценкі аказваюць уплыў цытакіны.