Валасьнік
Выгляд
Валасьні́к[1][2] (лац. capillare — валасяны, трансьліт. капіляр) — самая тонкая судзіна ў арганізьме чалавека і іншых жывёлаў.
Сярэдні іх дыямэтар складае 5—10 мкм. Злучаючы артэрыі і вены, яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў паміж крывёю і тканкамі. Сьценкі капіляраў складаюцца з аднаго пласта вузаў эндатэлю. Таўшчыня гэтага пласта настолькі малая, што дазваляе праходзіць празь яго малекулам кіслароду, вады, ліпідаў і шматлікім іншым. Прадукты, якія ўтвараюцца ў выніку жыцьцядзейнасьці арганізму (такія як дыяксід вугляроду і карбамід), таксама могуць праходзіць празь сьценку капіляра для транспартаваньня іх да месца вывядзеньня з арганізму. На пранікальнасьць капілярнай сьценкі ўплываюць цытакіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Павал Трамповіч, Павал Кравайчык. 92. vas capillare — капиллярный сосуд — валасьнік // Беларускія анатамічныя назвы = Nomina anatomica alboruthenica / рэд. Іван Цьвікевіч. — Менск: Інбелкульт, 1927. — Т. ІІ. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ А. Стасевіч, С. Варыёцкі. 13. капилляр — валасьнік, капіляр // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1993.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |