Перайсці да зместу

Капюшон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капюшон (фр.: Capuchon[1]) — дэталь адзення, адкідны галаўны ўбор, прымацаваны да каўняра.

Звычайна капюшоны носяць для абароны ад навакольнага асяроддзя, таксама як модны ўбор або як частку традыцыйнага касцюма або ўніформы, для прадухілення асляплення святлом або для маскіроўкі. Можа быць суцэльны або складацца з дзвюх частак, якія злучаюцца зашпількай-маланкай (напрыклад, у піхоры).

Капюшон ёсць частым элементам куртак і балахонаў. Напрыклад, белы капюшон, які закрываў твар з прарэзамі для вачэй — атрыбут членаў ку-клукс-клана.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.610