Перайсці да зместу

Ку-клукс-клан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйны сімвал ККК

Ку-клукс-клан, ККК (англ.: Ku Klux Klan, KKK) — назва некалькіх былых і існых расісцкіх і тэрарыстычных арганізацый у ЗША, пераважна ў паўднёвых штатах.

Ку-клукс-клан быў створаны ў 1864 пасля Грамадзянскае Вайны; афіцыйна добраахвотна расфармаваны ў 1869 (гвалт нефармальных груп пад імем ККК працягваўся да 1872 года).

Узноўлены ў пачатку 1920-х. Першапачаткова ККК узнікае ў паўднёвых штатах у якасці таемнай арганізацыі, закліканай у нестабільных умовах грамадзянскай вайны абараніць уласнасць і інтарэсы белых грамадзян. Члены ККК прытрымліваюцца пратэстантызму ў фундаменталісцкай форме. У наступным ККК эвалюцыянуе ў праварадыкальную расісцкую арганізацыю, ідэалогія і палітычная дзейнасць якой характарызуюцца як антысеміцкая, антыкамуністычная, антыкаталіцкая, ККК прадпрымае напады на чорнаскурых і рэспубліканцаў, у апошні час салідарызуецца з рухам супраць абортаў, асабліва негатыўна ўспрымае дзейнасць федэральнага ўрада.

Складаецца з мноства нешматлікіх незалежных групаў, некаторыя з якіх выяўляюць высокую ступень схільнасці да гвалту.

Актывістаў налічваецца ад 4000 да 6500 (у ЗША, дзе з 1981 года колькасць ККК упала з 10000; 400 чалавек знаходзіцца ў KKK Англіі). У руху знаходзяцца пераважна працоўныя сярэдніх гадоў.

ККК распаўсюдзіла вобласць аперацый на ЗША, Канаду, Англію. Фінансаванне ажыццяўляецца ў асноўным за лік уласных сродкаў.

Тыпы дзеянняў: начныя напады на меншасці (перш за ўсё чарнаскурых), падпалы, выбухі, збіранне зброі і ваеннае навучанне.

Дадатковая літаратура

[правіць | правіць зыходнік]