Кансон
Кансон | |
---|---|
в’етн. Côn Sơn | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 51,52 км² |
Насельніцтва | 6 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 116,46 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°40′57″ пн. ш. 106°36′26″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Кансон (в’етн.: Côn Sơn) — найбуйнейшы востраў архіпелага Кандаа на поўдні В’етнама. Агульная плошча — 51,52 км². Насельніцтва (2010) — 6000 чал.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Кансон знаходзіцца ў 233,5 км на поўдзень ад горада Хашыміна, у 1372,5 км на поўдзень ад Ханоя, у 8516 км на паўднёвы усход ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Святога Крыжа (2001 м).
На схілах гор захаваліся трапічныя лясы, якія насяляюць пераважна птушкі і паўзуны. Маецца 1 эндэмічны від яшчаркі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. Для іх аховы ў 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Кансон у мінулым быў вядомы як Пулау-Кундур (літаральна «патаемны востраў»), які фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы, але найчасцей наведваўся чамскімі, в’етнамскімі і малайскімі мараходамі. У пачатку XVIII ст. яго няўдала спрабавалі каланізаваць брытанцы. У далейшым, Кансон увайшоў у склад В’етнама. У 1862—1956 гг. кантраляваўся Францыяй. На Кансоне была пабудавана турма, зачыненая толькі ў 1973 г. (вызвалена каля 8000 вязняў).
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва жыве ў горадзе Кандаа, каля якога дзейнічае аэрапорт. Уся тэрыторыя вострава добра тэлефікавана. Асноўная галіна эканомікі — турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Con Dao даведнік на сайце Wikivoyage
- condaopark.com.vn
- condaoexplorer.com