Перайсці да зместу

Калакмуль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піраміда ў Каламкуле «Першая структура»
Стэла пры падножжы «другой структуры»

Калакмуль (Calakmul) — у мінулым магутны горад мая, сталіца Канульскага царства. Калакмуль быў палітычным канкурэнтам Тыкаля. Прычынай супрацьстаяння двух гарадоў быў той факт, што цывілізацыя мая было падзелена на два лагеры. Эпоха росквіту Каламкуля прыпадае на перыяд паміж 200 і 700 гадамі н. э.

У 1931 годзе Калакмуль, які згадваецца ў старых тэкстах пад імем «Каан» ці «Каралеўства змяі», быў выяўлены амерыканцам Лундэлам (Cyrus Lundell). Калакмуль займаў плошчу прыблізна ў 30 км² і налічваў больш 100 буйных будынкаў, а ўсяго будынкаў каля 5000. Сярод збудаванняў дамінуюць дзве піраміды, якія прынята зваць «Структура I» і «Структура II» вышынёй 45 м. Самая вялікая піраміда мае даўжыню старон у 140 м.

Горад знаходзіцца прыблізна за 300 км на паўднёвы ўсход ад Кампечэ (Мексіка).