Перайсці да зместу

Кабель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабель

Кабель (ням.: Kabel, нідэрл.: kabel[1]) — адзін ці некалькі ізаляваных праваднікоў (токаправодных жыл), змешчаных у ахоўную абалонку (звычайна герметычную). Выкарыстоўваецца для перадачы на адлегласць электраэнергіі (сілавы кабель) або сігналаў (кабель сувязі). Злучаецца кабельнымі муфтамі. Пракладваюцца ў зямлі спецыяльнымі машынамі — кабелеўкладчыкамі, у вадзе з дапамогай кабельных суднаў. Пры пракладцы ў адным кірунку вялікай колькасці кабеляў (больш за 20), што характэрна для энергаёмістых прамысловых прадпрыемстваў, выкарыстоўваюцца кабельныя збудаванні: тунэлі, галерэі, эстакады, каналы.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.553