Зебу[1] (Bos taurus indicus) — падвід дзікага быка, распаўсюджаны на тэрыторыі Індыйскага субкантынента. У адрозненне ад еўрапейскай каровы зебу не паходзіць ад тура, а складае асобную галіну, якая адкалолася каля 300 тысяч гадоў таму. Сфера найлепшага прыжывання зебу — рэгіёны з трапічным і субтрапічным кліматам. Зебу больш прыстасаваны да такога клімату, але ў дачыненні да важных для сельскай гаспадаркі якасцяў менш удасканалены планамерны развядзеннем, чым еўрапейскія каровы.
У Афрыцы ёсць многа парод, выведзеных скрыжаваннем зебу і еўрапейскіх кароў. З XX стагоддзя зебу часткова спароўваюць з еўрапейскімі каровамі і ў іншых трапічных рэгіёнах, каб павысіць яго цягавітасць пры высокіх тэмпературх і зрабіць менш адчувальным да трапічных хвароб. Чыстакроўныя пароды зебу даюць, як правіла, менш малака і растуць павольней, чым еўрапейскія каровы.