Перайсці да зместу

Здэнек Фібіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здэнек Фібіх
чэшск.: Zdeněk Fibich
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 снежня 1850(1850-12-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1900(1900-10-15)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Чэхія
Жонка Беці Фібіхава[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог, дырыжор, музыказнавец, драматург, хормайстар
Інструменты арган[d]
Жанры опера, сімфонія і класічная музыка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здэ́нек Фі́біх (чэшск.: Zdeněk Fibich; 21 снежня 1850, Вшэбаржыцы каля г. Чэслаў, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя — 15 кастрычніка 1900) — чэшскі кампазітар, піяніст , дырыжор і хармайстар; адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай драмы.

Вучыўся ў 1865—1866 гадах музычнай школе Б. Сметаны, у 1866—1867 гадах у Лейпцыгскай кансерваторыі і інш. З 1871 года ў Празе. У 1875 і 1877 гадах дырыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 1878—1881 гадах рэгент хору рускай праваслаўнай царквы, з 1899 года загадчык рэпертуарнай часткі ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра. У 1873—1874 гадах выкладаў у Віленскім музычным вучылішчы Рускага музычнага таварыства.

Прадстаўнік чэшскага музычнага рамантызму. Свае драматычныя прынцыпы найбольш паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэнічных меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—1891). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інструментальныя і фартэпіянныя п’есы, песні.

Зноскі

  1. а б Zdeněk (Zdenko) Antonín Václav Fibich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Vojtěcha, sign. VO Z11, s. 140 — Т. VO Z11. — С. 140.
  4. BillionGraves — 2011.
  5. Vědecká knihovna v Olomouci Zdeněk Fibich // REGO Праверана 1 красавіка 2024.