Заха Хадзід
Заха Хадзід | |
---|---|
Zaha Hadid DBE | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1950[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2016[5][6][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Mohammed Ali Haded[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан, Берлін, Інсбрук, Капенгаген, Сарагоса, Рым, Баку |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм |
Найважнейшыя пабудовы | Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя, Цэнтр водных відаў спорту, Гандлёвы комплекс "Galaxy SOHO" |
Узнагароды |
прэмія Стырлінга[d] (2010) Імператарская прэмія (2009) Каралеўскі залаты медаль[d] (2016) прэмія Стырлінга[d] (2011) прэмія Джэйн Дру[d] (2012) прэмія Еўрапейскага саюза ў галіне сучаснай архітэктуры[d] (2003) Forbes list of The World's 100 Most Powerful Women[d] (2008) RIBA Charles Jencks Award[d] (2006) |
zaha-hadid.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заха Хадзід (араб. زها حديد, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.
На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».
З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).[9]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.
Канцэпты
[правіць | правіць зыходнік]Рэалізаваныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Пажарная станцыя кампаніі Vitra (1994), Вайль-ам-Райн, Германія
- Трамплін у Бергізэлі (2002), Інсбрук, Аўстрыя
- Цэнтр сучасных мастацтваў (2003), Цынцынаці, ЗША
- Гатэль «Пуэрта Амерыка» (2003—2005), Мадрыд, Іспанія
- Цэнтральны будынак BMW (2005), Лейпцыг, Германія
- Музей Ordrupgaard annexe (2005), Капенгаген, Данія
- Навуковы цэнтр «Фэна» (2005), Вольфсбург, Германія
- Цэнтр Мэгі ў бальніцы Вікторыі (2006), Крэкалдзі, Шатландыя
- Новыя станцыі фунікулёру «Hungerburgbahn» (2007), Інсбрук, Аўстрыя
- Мабільны павільён «Шанэль» (2006—2008), Токіа, Ганконг, Нью-Ёрк, Лондан, Парыж, Масква
- Мост-павільён (2008), Сарагоса, Іспанія
- «Pierresvives» (2002—2012), Манпелье, Францыя
- Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя (1998—2010), Рым, Італія
- Дом оперы ў Гуанчжоу (2010), Гуанчжоу, Кітай
- Мост Шэйха Зайда (2007—2010), Абу-Дабі, ААЭ
- Гандлёвы комплекс «Galaxy SOHO» (2012), Пекін, Кітай
- Цэнтр водных відаў спорту (2011), Алімпійскія гульні 2012, Лондан, Вялікабрытанія
- Прыбярэжны музей (частка музею транспарту Глазга) (2007—2011), Глазга, Шатландыя
- CMA CGM Tower (2004—2011), Марсель, Францыя
- Акадэмія Эвелін Грэйс (2006—2010), Лондан, Вялікабрытанія
- Галерэя Roca London (2009—2011), Лондан, Вялікабрытанія
- Цэнтр Гейдара Аліева (2007—2012), Баку, Азербайджан
- Мастацкі музей Элі і Эдыт Броўд (2010—2012), Іст-Лэнсінг, Мічыган, ЗША
- Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту, Вена, Аўстрыя
- Innovation Tower (2013), Ганконг
- Dongdaemun Design Plaza (2008—2014), Сеул, Паўднёвая Карэя
У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане.[10] Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне.[11] У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Zaha Hadid — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ http://www.nytimes.com/2016/04/01/arts/design/zaha-hadid-architect-dies.html Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Artnet — 1998.
- ↑ Architect Dame Zaha Hadid dies after heart attack
- ↑ Zaha Hadid, Groundbreaking Architect, Dies at 65 Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.bbc.com/news/entertainment-arts-35936768
- ↑ http://nyti.ms/22S2VgZ Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Architekturentwurf 1 Studio Hadid Архівавана 23 сакавіка 2015. (ням.)
- ↑ "Zaha Hadid Architects and Central Bank of Iraq Sign Agreement for New Headquarters". 12 February 2012. (англ.)
- ↑ Nayeri, Farah (27 August 2010). "Zaha Hadid to Design New Iraqi Central Bank After June Attack". Bloomberg L.P. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Публікацыі Захі Хадзід на сайце Аrchello (англ.)
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Багдадзе
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Маямі
- Пахаваныя ў Англіі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Вялікабрытаніі
- Архітэктары-постмадэрністы