Дырэктар
Выгляд
Дырэ́ктар, дырэ́ктарка[1] (ад лац.: dirigere, directum — ад di і regere — «кіраваць»[2]) — кіраўнік, начальнік кампаніі, прадпрыемства ці навучальнай установы.
Традыцыйна дырэктар — вышэйшая пасада ў арганізацыі, надзеленая паўнамоцтвамі выбару стратэгіі развіцця арганізацыі, працы з кадрамі, вызначэння фінансавых патокаў прадпрыемства. Аднак, пры шэрагу ўмоў, у некаторых арганізацыях пасада дырэктара можа быць фармальнай ці адсутнічаць наогул. У бальніцах да дырэктара прыраўноўваецца галоўны ўрач.
Таксама прынята вылучаць дырэктараў па функцыянальных кірунках дзейнасці:
- камерцыйны дырэктар;
- тэхнічны дырэктар;
- выканаўчы дырэктар (за мяжой — аперацыйны дырэктар);
- дырэктар па інфармацыйных тэхналогіях;
- дырэктар па маркетынгу;
- арт-дырэктар.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
- ↑ Robley Dunglison, Richard James Dunglison. A dictionary of medical science. Henry C. Lea, 1874. С. 321.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Директор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.