Перайсці да зместу

Дзіўныя рэчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіўныя рэчы
англ.: Stranger Things
Лагатып серыяла
Лагатып серыяла
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], coming-of-age television program[d][2], тэлесерыял жахаў[d], драматычны тэлесерыял[d], science fiction horror[d], навуковая фантастыка, жахі[d], містэрыя[d] і драматычны фільм
Стваральнік Мэт Дафер[d] і Рос Дафер[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 5
Колькасць серый 34 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Шон Леві[d] і Karl Gajdusek[d]
Месца здымак Атланта, Джэксан[d], Jackson County[d][4][5][…], Альбукерке[4][5][…] і Вільня[4][5][…]
Працягласць серыі 96 ± 50 хв.
Студыя 21 Laps Entertainment[d] і Netflix
Трансляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 15 ліпеня 2016[1]
Спасылкі
netflix.com/title… (англ.)
IMDb ID 4574334
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дзіўныя рэчы» (англ.: Stranger Things) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял, створаны братамі Дафер для стрымінгавага сэрвісу Netflix.

Дзея адбываецца ў 1980-я гады ў выдуманым горадзе Хоўкінс, штат Індыяна. Першы сезон серыяла расказвае пра падзеі, якія былі ў лістападзе 1983 года — з сакрэтнай дзяржаўнай лабараторыі ўцякае дзяўчынка са здольнасцямі тэлекінезу. Разам з гэтым знікае хлопчык і яго матка, сябры і шэф мясцовай паліцыі пачынаюць яго шукаць. Другі сезон, дзея якога адбываецца ў кастрычніку 1984 года, прысвечаны спробам персанажаў вярнуцца да нармальнага жыцця пасля падзей першага сезона. Трэці сезон апавядае пра падзеі ў Хоўкінсе летам 1985 года.

Серыял напоўнены адсылкамі да поп-культуры 1980-х гадоў[6], работ Стывена Кінга, Говарда Філіпса Лаўкрафта, Стывена Спілберга, Джона Карпентэра, Джорджа Лукаса, Дэвіда Лінча і іншых фільмаў і літаратурных твораў[7][8][9][10][11].

Прэм’ера першага сезона, які складаецца з васьмі эпізодаў, адбылася на Netflix 15 ліпеня 2016 года. Серыял атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў, якія адзначылі атмасферу, акцёрскую ігру, рэжысуру, музычнае суправаджэнне і адсылкі да жанравых фільмаў 1980-х гадоў[12]. Другі сезон, які складаецца з дзевяці серый, быў выпушчаны 27 кастрычніка 2017 года. У снежні 2017 года Netflix замовіў трэці сезон, які складаецца з васьмі эпізодаў. Яго прэм’ера адбылася 4 ліпеня 2019 года. 30 верасня таго ж года на афіцыйным YouTube-канале серыяла было абвешчана, што серыял атрымае працяг. Чацвёрты сезон, які складаецца з дзевяці эпізодаў, выйшаў ў 2022 годзе. Прэм’ера першых сямі серый адбылася 27 мая 2022 года, апошнія дзве серыі выйшлі праз месяц — 1 ліпеня. Пяты і апошні сезон запланаваны на 2025 год.

Па звестках на май 2022 года, серыял атрымаў 7 прэмій «Эмі» і яшчэ 31 намінацыю, у тым ліку намінацыю за «Найлепшы драматычны серыял». Сярод іншых прэміяльных дасягненняў: чатыры намінацыі на прэмію «Залаты глобус» і дзесяць намінацый на Прэмію Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў (з перамогай у катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» ў 2017 годзе).

Падзеі «Дзіўных рэчаў» разгортваецца ў выдуманым мястэчку Хоўкінс, штат Індыяна, у пачатку 1980-х гадоў[13]. Размешчаная непадалёк Нацыянальная лабараторыя Хоўкінса нібыта праводзіць навуковыя даследаванні для Міністэрства энергетыкі ЗША, але таемна займаецца эксперыментамі ў галіне паранармальных і звышнатуральных з’яў, у тым ліку з удзелам людзей. Ненаўмысна яны адкрываюць партал у паралельнае вымярэнне, «Выварат». Уплыў «Выварату» пачынае згубна адбівацца на жыхарах Хоўкінса, якія нічога не падазраюць.

У лістападзе 1983 года ў мястэчку Хоўкінс таямнічым чынам знікае 12-гадовы Уіл Баерс (Ноа Шнап). Маці зніклага хлопчыка, Джойс Баерс (Вайнона Райдэр), не знаходзіць сабе месца, спрабуючы знайсці сына. Яна звяртаецца па дапамогу да шэфа гарадской паліцыі Джыма Хопера (Дэвід Харбар), які пачынае расследаваць знікненне. Сябры Уіла — Майк, Дасцін і Лукас — таксама адпраўляюцца на пошукі зніклага, але сустракаюць у лесе дзяўчынку, якая называе сябе Адзінаццаць (Мілі Бобі Браўн). Яна валодае незвычайнымі здольнасцямі — тэлекінезам і тэлепатыяй — і нешта ведае пра іх зніклага сябра. Неўзабаве высвятляецца, што да знікнення датычная сакрэтная дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца даследаваннем партала, які вядзе ў паралельнае вымярэнне («Выварат»).

Кастрычнік 1984 года. Прайшоў год з перамогі над пачварай з паралельнага вымярэння, але Уіла перыядычна мучаюць відзенні «Выварату». Шэф паліцыі Джым Хопер хавае Адзінаццаць ад дзяржаўных агентаў у лесе ў старым доме свайго дзеда. Ён знаходзіць загадкава заражаныя гарбузы, а недалёка ад іх — слізь, якая наводзіць на падазрэнні пра «Выварат». Становішча Уіла пагаршаецца дзень ад дня, паколькі ён стаў мішэнню велізарнай істоты са шчупальцамі, Мучыцеля Розуму. Дасцін знаходзіць загадкавую жывёліну і патаемна ад сяброў вырашае яе выгадаваць. Тым часам у Хоўкінс пераязджае аднагодка сяброў па імені Макс. Дасцін і Лукас прымаюць яе ў кампанію, у адрозненні ад Майка, які тужыць па Адзінаццаць і кожны дзень спрабуе з ёй звязацца па рацыі. Адзі, у сваю чаргу, сумуе па ім, але не можа выйсці на сувязь з-за забароны Хопера. Тым часам, улада Мучыцеля Розуму над Хоўкінсам расце, і каб спыніць новую пагрозу з «Выварату» жыхарам Хоўкінса прыйдзецца аб’яднаць свае намаганні.

У 1984 годзе савецкія вайскоўцы спрабуюць адкрыць свой партал у паралельнае вымярэнне, але церпяць няўдачу. Наступную спробу яны адкладаюць на год. Летам 1985 года ў Хоўкінсе адкрываецца гандлёвы цэнтр «Старкорт», які становіцца цэнтрам прыцягнення ўсяго гораду, з-за чаго большасць іншых крамаў спыняюць сваю дзейнасць. У Майка і Адзі развіваюцца рамантычныя адносіны, што выклікае незадаволенасць апекуна дзяўчынкі Джыма Хопера, якому ўдаецца іх пасварыць. Дасцін вяртаецца з летняга навуковага лагера і разам са сваімі сябрамі Майкам, Уілам, Лукасам, Адзі і Макс разгортвае на ўзгорку аматарскую радыёстанцыю, каб звязацца са сваёй сяброўкай Сьюзан, з якой пазнаёміўся ў лагеры. Выпадкова Дасцін перахоплівае радыёсігнал ад рускіх, які прызначаўся для сакрэтнай савецкай лабараторыі пад «Старкортам». Навукоўцы імкнуцца зноў адкрыць браму ў «Выварат», што дазваляе тамтэйшым істотам усяляцца ў жыхароў Хоўкінса і сеяць жах, з якім галоўным героям давядзецца змагацца.

Чацвёрты сезон

[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёрты сезон адбываецца васьмю месяцамі пазней, у маі 1986 года. Джойс, Уіл, Адзі і Джонатан пераехалі ў Ленору, Каліфорнія каб пачаць усё з пачатку. У Каліфорніі, Адзінаццаць спрабуе адолець страту сваіх здольнасцяў і падвяргаецца булінгу ў школе. Тым часам у Хоўкінсе, істота з Выварата — якую пазней назавуць Векнай — пачынае забіваць жыхароў Хоўкінса, адчыняючы новыя брамы паміж светамі ў працэсе. Плануючы спыніць Векну, Сэм Оўэнс забірае Адзінаццаць да лабараторыі каб дапамагчы вярнуць ей здольнасці. Адначасова, Джойс і Мюрэй ляцяць ў Расію каб выратаваць Хопера з ГУЛАГу на Камчатцы.

Асноўны склад

[правіць | правіць зыходнік]
     = Галоўная роля ў сезоне
     = Другарадная роля ў сезоне
     = Гасцявая роля ў сезоне
     = Не з’яўляецца
Акцёр Персанаж З’яўленне ў сезонах
1 2 3 4 Эпізоды
Вайнона Райдэр Джойс Баерс 8 8 8 24
Дэвід Харбар[en] Джым Хопер 8 9 8 25
Фін Вулфхард[en] Майк Уілерам 8 9 8 25
Мілі Бобі Браўн Адзінаццаць («Адзі») / Джэйн Айвз (Хопер) 8 8 8 24
Гейтэн Матараца Дасцін Хендэрсан 8 8 8 24
Калеб Маклафлін[en] Лукас Сінклер 8 8 8 24
Наталі Даер Нэнсі Уілер 8 8 8 24
Чарлі Хітон Джонатан Баерс 8 8 8 24
Кара Буон Карэн Уілер 8 6 6 20
Мэцью Модайн Марцін Брэнер 8 4 12
Ноа Шнап[en] Уіл Баерс 6 8 8 22
Сэйду Сінк Макс Мейфілд 8 8 16
Джо Кіры Стыў Харынгтан 8 8 8 24
Дэйкр Мантгомеры Білі Харгроўв 8 8 16
Шон Асцін Боб Ньюбі 7 1 8
Пол Райзэр Сэм Оўэнс 8 1 9
Мая Хоўк Робін Баклі 8 8
Прыя Фергюсан Эрыка Сінклер 4 8 12
Брэт Гелман[en] Мюрэй Баўман 1 4 4 9
Усяго эпізодаў 8 9 8 9 34
  • Вайнона Райдэр — Джойс Баерс, маці 12-гадовага Уіла Байерса і старшакласніка Джонатана Байерса, былая аднакласніца Джыма Хопера. З бацькам дзяцей, Лоні, яна даўно ў разводзе з-за яго алкагалізму і здрад. У другім сезоне сустракалася з Бобам. У канцы трэцяга сезону разам са сваімі дзецьмі і Адзінаццаць з’ехала з Хоўкінса.
  • Дэвід Харбар — шэрыф Джым Хопер, начальнік аддзела паліцыі горада Хоўкінса, былы аднакласнік Джойс Баерс. Хопер развёўся са сваёй жонкай пасля таго, як іх малалетняя дачка памерла ад рака, што прывяло яго да зацяжной дэпрэсіі і алкагалізму. У другім сезоне ўдачарае Адзінаццаць (Джэйн). Адчувае пачуцці да Джойс. Пад канец трэцяга сезону, як мяркуецца, гіне.
  • Фін Вулфхард[en] — Майк Уілер, сын Карэн і малодшы брат Нэнсі Уілер, адзін з сяброў Уіла Баерса. Сустракаецца з Адзінаццаць (Джэйн).
  • Мілі Бобі Браўн — Адзінаццаць («Адзі») / Джэйн Айвз (Хопер). Дзяўчынка са здольнасцямі да тэлекінезу і прывідаў. Доўгі час утрымлівалася ў сакрэтнай лабараторыі, адкуль ёй удалося збегчы. Пасябравала з Уілам, Майкам, Лукасам і Дасцін. Сустракаецца з Майкам. З пачатку трэцяга сезону пачынае сябраваць з Макс. У канцы трэцяга сезону з’ехала з Хоўкінса. Страціла свае здольнасці пасля ўкусу Мучыцеля Розуму.
  • Гейтэн Матараца — Дасцін Хендэрсан, адзін з сяброў Уіла. Хварэе ключычна-чарапной дысплазіяй, з-за чаго шапялявіць. Неабыякавы да Макс. Сустракаецца са Сьюзан.
  • Калеб Маклафлін[en] — Лукас Сінклер, адзін з сяброў Уіла. Спачатку ставіцца да Адзі з недаверам. Сустракаецца з Макс.
  • Наталі Даер — Нэнсі Уілер, дачка Карэн Уілер, старэйшая сястра Майка. Сустракалася са Стывам Харынгтанам у першым сезоне. З другога сезону сустракаецца з Джонатанам Байерсом. У трэцім сезоне стажыравалася ў газеце «Весткі Хоўкінса».
  • Чарлі Хітан — Джонатан Баерс, старэйшы брат Уіла Байерса, сын Джойс Баерс. У школе яго лічаць няўдачнікам з-за яго нелюдзімасці. Захапляецца фатаграфіяй, таемна закаханы ў Нэнсі Уілерам у першым сезоне. У другім сезоне пачынае сустракацца з ёй. У трэцім сезоне стажыраваўся ў газеце «Весткі Хоўкінса». У канцы трэцяга сезону з’ехаў з Хоўкінса разам з малодшым братам Уілам Баерсам, Адзі і з яго маці Джойс Баерс.
  • Кара Буон — Карэн Уілер, маці Нэнсі, Майка і іх малалетняй сястры Холі. У трэцім сезоне адчувае пачуцці да Білі.
  • Мэцью Модайн — доктар Марцін Брэнер/«Тата». Вучоны, кіруе Лабараторыяй Хоўкінса, дзе праводзіць сакрэтныя эксперыменты. Адзі лічыла яго сваім бацькам.
  • Ноа Шнап[en] — Уіл Баерс, малодшы брат Джонатана Баерса, сын Джойс Баерс. У першым сезоне на доўгі час быў згублены ў «паралельным свеце», пасля чаго яго знайшлі. У другім сезоне становіцца «правадыром» Мучыцеля Розуму. У канцы трэцяга сезону з’ехаў з Хоўкінса.
  • Сэйду Сінк — Максін «Макс» Мейфілд, малодшая зводная сястра Білі і новая вучаніца ў класе Майка, Дасцін, Уіла і Лукаса. За час другога сезона пачынае сябраваць з імі, аднак ёй не адразу атрымліваецца ўсталяваць сяброўскія адносіны з Майкам і Адзі. Сустракаецца з Лукасам. У трэцім сезоне пачынае сябраваць з Адзінаццаць.
  • Джо Кіры — Стыў Харынгтан, бойфрэнд Нэнсі Уілер у першым сезоне. Карыстаецца папулярнасцю ў школе з-за сваёй рэпутацыі «дрэннага хлопца». Спачатку выглядае цынічным эгаістам, але пасля выяўляе адвагу і здольнасць абараніць тых, хто яму неабыякавы. У трэцім сезоне працуе прадаўцом марожанага «AHOY» ў новым гандлёвым цэнтры. Неабыякавы да Робін.
  • Дэйкр Мантгомеры — Білі Харгроўв, старэйшы зводны брат Макс. Лічыць, што менавіта Макс вінаватая ў іх пераездзе з Каліфорніі. У трэцім сезоне працуе ратавальнікам у гарадскім басейне. Гіне ў канцы трэцяга сезону, ратуючы Адзінаццаць ад Мучыцеля Розуму.
  • Шон Асцін — Боб Ньюбі, былы аднакласнік Джойс і Джыма. Становіцца бойфрэндам Джойс у другім сезоне. Пад канец другога сезону гіне ад нападу дэмасабак.
  • Пол Райзэр — доктар Сэм Оўэнс. Вучоны, новы кіраўнік Лабараторыі Хоўкінса, дзе праводзіць сакрэтныя эксперыменты. Заняў свой пост пасля смерці Марціна Брэнера. Дапамог Хоперу з удачарэннем Дзіны (Джэйн).
  • Мая Хоўк — Робін Баклі, сяброўка Стыва, працуе разам з ім у новым гандлёвым цэнтры. Лесбіянка. Дапамагла Стыву і Дасціну расшыфраваць словы рускіх.
  • Прыя Фергюсан — Эрыка Сінклер, сястра Лукаса. У трэцім сезоне яе роля пашыраецца, і яна дапамагае галоўным героям у барацьбе са злом.
  • Брэт Гелман[en] — Мюрэй Баўман, былы журналіст, канспіролаг. У 3 сезоне дапамог хлопцам у барацьбе са злом.

Другарадны склад

[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр Персанаж З’яўленне ў эпізодах
1 2 3 4 Эпізоды
Джо Крэст Тэд Уілер 7 5 2 14
Эністан Прайс Холі Уілер 5 1 2 8
Тынслі Прайс 5 3 2 10
Рэндал Хэйвенс Скот Кларк 6 4 1 11
Роб Морган Кэлвін Паўэл 8 3 1 12
Джон Пол Рэйнальдс Філ Калахан 8 3 1 12
Сьюзан Шалхуб Ларкін Флорэнс 6 3 1 10
Марк Стэгер Дэмагорган 6 1 1 8
Шэнан Пёрсэр[en] Барб Холанд 3 1[заўв 1] 4
Рос Партрыдж[en] Лоні Баерс 4 4
Катрын Даер Коні Фрэйзер 5 5
Тобіаш Элінэк агент 6 6
Кейд Джонс Джэймс 4 4
Пэйтан Уіч Трой 5 5
Тоні Вон Расел Колман 3 1 4
Чарлз Лоўлар Дональд Мелвальд 3 1 4
Эймі Малінс Тэры Айвс 1 3 4
Эмі Саймец Бэкі Айвс 1 2 3
Лінэя Бертэлсан[en] Калі / Восем 3 3
Кэтрын Кёрцін Клаўдыя Хендэрсан 6 1 7
Мэцью Кардаропле Кіт 2 1 3
Алек Утгаф Аляксей 4 4
Майкл Парк Том Холаўэй 5 5
Джэйк Б’юзі Брус 5 5
Андрэй Іўчанка Рыгор 7 7
Франчэска Рэале Хізэр Холаўэй 6 6
Кэры Элвес Лары Кляйн 5 5
Пэгі Майлі Дорыс Дрыскал 3 3
Усяго эпізодаў 8 9 8 9 34
  • Шэнан Пёрсэр[en] — Барбара Холанд (Барб), лепшая сяброўка Нэнсі Уілер. У першым сезоне памірае ад Дэмагоргана ў «паралельным свеце».
  • Рос Партрыдж[en] — Лоні, былы муж Джойс Баерс, бацька Уіла і Джонатана. Алкаголік, спрабуе маніпуляваць Джонатанам і Джойс.
  • Роб Морган — афіцэр Паўэл, адзін з падначаленых Хопера. Сур’ёзны і педантычны.
  • Джон Пол Рэйнальдс — афіцэр Калахан, адзін з падначаленых Хопера.
  • Рэндал Хейвенс — Скот Кларк, настаўнік, выкладае біялогію і геаграфію. Захапляецца навукай і падтрымлівае да яе цікавасць чацвярых хлопчыкаў. У 3 сезоне дапамог Джойса ў пытаннямі.
  • Джо Крэст — Тэд Уілер, бацька Майка, Нэнсі і Холі, муж Карэн.
  • Крыс Саліван — Бені Хаманд, уладальнік і шэф-кухар Benny’s Burgers. Адзін Хопера.
  • Эймі Малінс — Тэры Айвс. Знаходзіцца ў стане апатыі. Правяла 12 гадоў у пошуках дачкі, якая, па яе сцвярджэнні, была адабрана адразу пасля нараджэння. З’яўляецца біялагічнай маці Адзінаццаць[14].
  • Эмі Саймец — Бэкі Айвс, сястра Тэры Айвс.
  • Кэтрын Кёрцін — Клаўдыя Хендэрсан, маці Дасціна.
  • Лінэя Бертэлсан[en] — Калі(Восем). Дзяўчына са звышздольнасцямі, можа выклікаць у людзей аптычныя галюцынацыі. Утрымлівалася ў лабараторыі Хоўкінса разам з Адзінаццаць, але здолела збегчы.
  • Кэры Элвес — мэр Лары Кляйн, карумпаваны палітык.
  • Джэйк Бьюзі — Брус, рэпарцёр з газеты «Весткі Хоўкінса», дзе працуюць Нэнсі і Джонатан.
  • Франчэска Рэале — Хізэр Холаўэй, ратавальнік у гарадскім басейне.
  • Майкл Парк — Том Холаўэй, галоўны рэдактар газеты «Весткі Хоўкінса», дзе працуюць Нэнсі і Джонатан. Бацька Хізэр.
  • Алек Утгаф — Аляксей Смірноў, рускі навуковец. У 3 сезоне дапамог Джойсу, Джыму і Мюрэй. Гіне ў канцы трэцяга сезону.
  • Андрэй Іўчанка — Рыгор, рускі салдат.
Сезон Эпізоды Дата выхаду
1 8 15 ліпеня 2016
2 9 27 кастрычніка 2017
3 8 4 ліпеня 2019
4 8 2021

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнікамі серыяла сталі 32-гадовыя браты-блізняты Мэт і Рос Даферы. Праект быў задуманы за тры гады да рэалізацыі, але тады ім не хапала вопыту працы на тэлебачанні. У 2015 годзе яны напісалі і зрэжысіравалі поўнаметражны фільм «Затаіўшыся». Іх дэбютам на тэлебачанні была праца ў камандзе сцэнарыстаў серыяла «Сосны». «Дзіўныя рэчы» стаў цалкам аўтарскім праектам братоў Дафер, у якім яны выступілі як выканаўчыя прадзюсары, сцэнарысты і рэжысёры[15][16].

Вядома, што працоўнай назвай серыяла быў «Монтак», горад, у якім у 80-я гады XX стагоддзя праводзіўся «Праект Монтак»[17], так што дзеянне павінна было адбывацца не ў Індыяне, а на Лонг-Айлендзе[18]. Цікава таксама, што ў серыяле згадваецца праект «МК-Ультра».

Пасля поспеху першых двух сезонаў акцёры серыяла «Дзіўныя справы» перазаключылі кантракты з Netflix, і ў трэцім сезоне сумы ганарараў для іх павялічацца ў некалькі разоў. Вядучыя акцёры Вайнона Райдэр і Дэвід Харбар за здымкі адной серыі будуць атрымліваць па 350 тыс. долараў замест 150 тыс. і 80 тыс. долараў адпаведна. Ганарары Фіна Вулфхарда, Гейтэна Матараца[en], Калеба Маклафліна[en] і Ноа Шнапа складуць 250 тыс. долараў за серыю супраць 20 тыс. у першым сезоне. Выканаўцы роляў другога плана Наталі Даер, Чарлі Хітан, Джо Кіры і Сэдзі Сінк будуць атрымліваць па 150 тыс. долараў за эпізод. Ганарар Мілі Бобі Браўн не выдаецца, але ён будзе значна больш, чым у іншых акцёраў-падлеткаў. Па некаторых дадзеных, яго памер можа скласці ад 300 да 350 тыс. долараў за эпізод[19][20][21].

Судовае разбіральніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2018 года рэжысёр Чарлі Кеслер звярнуўся ў Вярхоўны суд Лос-Анджэлеса з іскам супраць братоў Дафер, якіх абвінаваціў у плагіяце. Кеслер сцвярджае, што яны ўзялі ідэю для серыяла «Дзіўныя рэчы» з яго 6-хвіліннай кароткаметражкі «Монтак» і выкарыстоўвалі яго ж сцэнарый для поўнаметражнага фільма пад назвай «Праект „Монтак“»[22]. У кароткаметражцы Кеслера, прэм’ера якой адбылася ў 2012 годзе, фігуруе зніклы хлопчык, ваенная база, на якой праводзяцца эксперыменты, і монстр з іншага вымярэння. У позве Кеслер паказвае, што сустракаўся з Даферамі на кінафестывалі Трайбека ў 2014 годзе і перадаў ім для азнаямлення «сцэнарый, ідэі і гісторыі» для поўнаметражнага фільма пад назвай «Праект „Монтак“»[23]. Пад гэтай жа назвай Даферы прапанавалі свой серыял каналу Netflix, сцвярджае Кеслер. Пасля дзеянне серыяла перанеслі з Монтака ў Індыяну, а серыял атрымаў назву «Дзіўныя рэчы». Браты Дафер, у сваю чаргу, назвалі іск «цалкам неабгрунтаваным», а іх адвакат Алекс Конэр адзначыў, што яны ніколі не сустракаліся з Кеслерам і не абмяркоўвалі з ім якія-небудзь праекты: «Гэта толькі спроба нажыцца на крэатыўнасці і працы іншых людзей»[24][25].

Крытыка і водгукі

[правіць | правіць зыходнік]

Серыял «Дзіўныя рэчы» неўзабаве пасля выхаду заслужыў высокія ацэнкі тэлекрытыкаў. На вэб-агрэгатар Rotten Tomatoes першы сезон мае рэйтынг 97 %, заснаваны на 87 водгуках, з сярэдняй ацэнкай 8 з 10. Рэцэнзенты сышліся ў меркаванні, што «захапляльны, месцамі страшны, серыял „Дзіўныя рэчы“ дзейнічае нібы сумесь з фільмаў Спілберга і тэлехітоў 1980-х гадоў»[26]. На сайце Metacritic першаму сезону прысвоены рэйтынг 76 з 100 на аснове 34 радасных водгукаў[27].

Другі сезон на сайце Rotten Tomatoes зарабіў рэйтынг 94 %, заснаваны на 146 рэцэнзіях; сярэдняя адзнака склала 7,79 з 10[28]. На сайце Metacritic другі сезон атрымаў 78 балаў з 100 на аснове 33 водгукаў крытыкаў[29].

Трэці сезон на сайце Rotten Tomatoes зарабіў 90 % на аснове 121 адклікання[30]. На сайце Metacritic трэці сезон зарабіў 72 балы з 100 на аснове 26 водгукаў крытыкаў[31].

У кастрычніку 2019 года Netflix апублікавала спіс дзесяці самых прагляданых на гэтым сэрвісе тэлесерыялаў і фільмаў за 12 апошніх месяцаў. Паводле гэтых дадзеных, трэці сезон «Дзіўных рэчаў» прагледзела 64 млн гледачоў, больш папулярнымі апынуліся фільмы «Птушыны кораб» (80 млн гледачоў) і «Загадкавае забойства» (73 млн.)[32].

Стывен Кінг і знаўца кінематаграфічных дзівосаў і дзівацтваў Гільерма Дэль Тора пасля прагляду серыяла «Вельмі дзіўныя справы» не забыліся парэкамендаваць праект сваім прыхільнікам. «Чыстае захапленне. А+. Не прапусціце. Вайнона Райдэр цудоўная», — напісаў Кінг.

Дэль Тора, чые працы таксама натхнялі братоў Дафер, таксама станоўча адазваўся аб серыяле: «Хацелася б выказаць публічную падзяку братам Дафер. Дзякуй, што ў „Дзіўных рэчах“ ёсць адсылкі да вашага пакорлівага слугі. Вельмі міла!». Рэжысёр дадаў: «„Дзіўныя рэчы“ месцяць у сябе многае: Кінга, Спілберга, 1980-е, мяне, але, што самае галоўнае, гэта добры серыял!»[33].

Поспех серыяла спрыяў выбуховага росту папулярнасці асноўнага акцёрскага складу. Гейтэн Матараца, Калеб Маклафлін і Мілі Бобі Браўн былі запрошаныя 18 верасня 2016 года на цырымонію ўручэння прэміі «Эмі». Перад пачаткам цырымоніі яны выступілі на сцэне з песняй Бруна Марса «Uptown Funk» і выклікалі ўражанне[34].

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Серыял быў намінаваны на прэміі «Залаты Глобус»[35], BAFTA TV Award[36], Прайм-таймавую прэмію «Эмі»[37][38]; атрымаў такія ўзнагароды як «Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША 2017» у катэгорыі «Лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле»[39], «Прэмію Гільдыі прадзюсараў ЗША» ў катэгорыі «Прэмія ім. Нормана Фелтана за прадзюсаванне драматычнага серыяла»[40], MTV Movie & TV Awards 2017 у катэгорыях «Тэлешоу года» і «Найлепшы акцёр або актрыса на тэлебачанні»[41] (Мілі Бобі Браўн), прэмію «Сатурн 2017» у катэгорыях «Лепшая роля маладога акцёра або актрысы ў тэлесерыяле» (Мілі Бобі Браўн) і «Лепшыя серыялы з новых медыя»[42], прэмію «Амерыканскага інстытута кінамастацтва» ў катэгорыі «Топ-10 тэлешоу года»[43], і іншыя[44].

  • 4 кастрычніка 2017 года, у чаканні выхаду другога сезона серыяла, Netflix і BonusXP выпусцілі бясплатную гульню Stranger Things: The Game для Android і iOS. Гэта Zelda-падобная гульня ў піксельныя рэтра-стылі, падобным са стылем гульняў на Super Nintendo Entertainment System, але з кіраваннем, адаптаваным для сэнсарных экранаў. У гульні прысутнічаюць знаёмыя лакацыі і персанажы з першых двух сезонаў, аднак сюжэт мае значныя адрозненні. Храналагічна падзеі гульні разгортваюцца пасля першага сезону і да другога сезона серыяла, але не з’яўляюцца часткай канона, у асноўным пераказваючы сюжэт першага сезону. Гульня атрымала станоўчыя водгукі[45][46][47][48][49][50].
  • 4 ліпеня 2019 года святло ўбачыла працяг «Вельмі дзіўныя справы 3: Гульня» — афіцыйны дадатак да трэцяга сезону хітовага арыгінальнага серыяла. Гульцы могуць аб’ядноўвацца ў пары, каб даследаваць свет Хоўкінса, вырашаць галаваломкі і змагацца са злом «зваротнай боку» ў якасці аднаго з дванаццаці ўлюбёных персанажаў серыяла. Рэліз на платформы PlayStation 4, Xbox One, Nintendo Switch, Mac OS і Windows адбыўся ў дзень прэм’еры трэцяга сезона. 30 жніўня гульня стала даступная і для мабільных платформаў у App Store і Google Play.
  1. толькі голас
  1. а б в г fernsehserien.de Праверана 22 чэрвеня 2020.
  2. https://i-d.vice.com/en_us/article/xwn5jz/13-coming-of-age-shows-teens-to-watch Праверана 29 лістапада 2020.
  3. https://seedandspark.com/user/millie-bobby-brown Праверана 15 жніўня 2021.
  4. а б в https://deadline.com/2020/03/stranger-things-new-mexico-production-season-4-the-harder-they-fall-hot-spots-1202877427/
  5. а б в https://screenrant.com/where-was-stranger-things-season-4-filmed/
  6. Stranger Things is an Homage to the Greats (англ.). FrightFind (26 ліпеня 2016). Праверана 31 жніўня 2016.
  7. Leeds, Sarene (2016-07-13). "How Netflix's Stranger Things Channels Steven Spielberg, John Carpenter and Stephen King". The Wall Street Journal(англ.). Праверана 2016-07-29.
  8. Doty, Meriah. Stranger Things: 21 '80s Relics We’ve Spotted So Far (англ.). TheWrap (21 ліпеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2016.
  9. Tobias, Scott. A Stranger Things Glossary: Every Major Film Reference in the Show, From A–Z (англ.). Vulture.com (18 ліпеня 2016). Праверана 31 жніўня 2016.
  10. Kimber, Tyree. Strange Influences: Our Favorite Movie References From Stranger Things (англ.)(недаступная спасылка). Boomhowdy.com (26 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017. Праверана 29 ліпеня 2016.
  11. Hutchinson, Sean. Every '80s Pop Culture References in Stranger Things (англ.). Inverse (19 ліпеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2016.
  12. Adam Bolt. Love the Stranger Things soundtrack? Here are 10 things to listen to next (англ.). The Telegraph (1 верасня 2016).
  13. Gallagher, Caitlin (2016-07-15). "Is Hawkins A Real Town? 'Stranger Things' Will Make You Nostalgic For These Other '80s Classics". Bustle(англ.). Праверана 2016-09-01.
  14. Kubai, Andy. ‘Stranger Things’ Real Life Conspiracy and Occult Connections (англ.). Screenrant.com (19 жніўня 2016). Праверана 1 верасня 2016.
  15. Брин Элиз Сэндберг. Вайнона Райдер: «Сериалы Netflix и HBO ничем не уступают полному метру». The Hollywood Reporter (20 ліпеня 2016). Праверана 24 ліпеня 2016.
  16. Евгений Ухов. Рецензия на первый сезон сериала «Очень странные дела». Film.ru (18 ліпеня 2016). Праверана 24 ліпеня 2016.
  17. Melissa Leon. Inside ‘Stranger Things’: The Duffer Bros. on How They Made the TV Hit of the Summer. The Daily Beast (7 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 20 верасня 2016. (англ.)
  18. Dave Gonzales. Inside the Real-Life Time-Travel Experiment That Inspired 'Stranger Things'. Thrillist.com (30 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 20 верасня 2016. (англ.)
  19. Bryn Elise Sandberg; Borys Kit. 'Stranger Things' Stars Score Massive Pay Raises for Season 3. The Hollywood Reporter (19 сакавіка 2018). Праверана 20 сакавіка 2018.
  20. ‘Stranger Things’ Cast Scores Major Salary Increases Ahead Of Season 3 (19 сакавіка 2018).
  21. Stranger Things' teenage stars to earn more than $1.6m for season 3. www.telegraph.co.uk (20 сакавіка 2018).
  22. Kenneally, Tim. ‘Stranger Things’ Creators Accused of Ripping Off Award-Winning Short Film (англ.). TheWrap (3 красавіка 2018). Праверана 3 красавіка 2018.
  23. Evans, Greg. Duffer Brothers Accused Of Lifting ‘Stranger Things’ From 2012 Short Film (3 красавіка 2018). Праверана 3 красавіка 2018.
  24. "Duffer Brothers say Stranger Things plagiarism charge is 'completely meritless'"(англ.). 2018-04-04. Праверана 2018-04-12.
  25. "Братья Даффер прокомментировали обвинение в плагиате «Очень странных дел»"(руск.). Праверана 2018-04-12.
  26. Stranger Things: Season 1 (2016). Rotten Tomatoes. Праверана 6 лістапада 2019.
  27. Stranger Things: Season 1. Metacritic. Праверана 6 лістапада 2019.
  28. Stranger Things: Season 2 (2017). Rotten Tomatoes. Праверана 27 лютага 2018.
  29. Stranger Things: Season 2. Metacritic. Праверана 6 лістапада 2017.
  30. Stranger Things: Season 3 (2019). Праверана 6 лістапада 2019.
  31. Stranger Things: Season 3. Праверана 6 лістапада 2019.
  32. "What Netflix's biggest reveal tells us about what works and what doesn't".
  33. Стриминговый сервис Netflix выпустил новый сериал «Очень странные дела» (руск.). Праверана 25 мая 2019.
  34. Tristram Fane Saunders (2016-09-19). "The Stranger Things cast sang Uptown Funk and stole the Emmy Awards - without winning a single trophy". The Telegraph(англ.). {{cite news}}: Тэкст "accessdate-2016-09-21" ігнараваны (даведка)
  35. Winners & Nominees 2017 (англ.)(недаступная спасылка). www.goldenglobes.com. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 17 лютага 2018.
  36. "'The Crown' Leads BAFTA Television Award Nominations"(англ.). Праверана 2018-02-17.
  37. Emmy Nominations 2017: Westworld, Stranger Things, Atlanta Among New Nominees (англ.). IGN. Праверана 17 лютага 2018.
  38. "Creative Arts Emmy Winners: 'Stranger Things,' 'Westworld,' 'Big Little Lies' Win Big — Complete List"(англ.). Праверана 2018-02-17.
  39. "Режиссер мультфильма "В поисках Немо" снимет два эпизода сериала "Очень странные дела"". Праверана 2017-07-06.
  40. "The Darryl F. Zanuck Award for Outstanding Producer of Theatrical Motion Pictures - PGA Awards: The Complete Winners List"(англ.). Праверана 2017-07-06.
  41. "2017 MTV Movie and TV Awards: Complete Winners List"(англ.). Праверана 2017-07-06.
  42. "Full List Of Winners At Saturn Awards 2017 Announced"(англ.). Архівавана з арыгінала 4 ліпеня 2017. Праверана 2017-07-06.
  43. "AFI Awards: TV Honorees Heavy On Freshmen; 'This Is Us' Lone Network Show"(англ.). Праверана 2017-07-06.
  44. Stranger Things. Праверана 6 ліпеня 2017.
  45. This Stranger Things mobile game will help prepare you for the Upside Down. The Verge (4 кастрычніка 2017). Праверана 4 кастрычніка 2017.
  46. There's an official Stranger Things video game and it looks retro cool. Eurogamer (4 кастрычніка 2017). Праверана 4 кастрычніка 2017.
  47. Beating The Stranger Things Game Reveals This Never-Before-Seen Clip From Season 2. GameSpot (4 кастрычніка 2017). Праверана 4 кастрычніка 2017.
  48. Вышла бесплатная мобильная игра по сериалу «Очень странные дела». Лайфхакер
  49. Stranger Things: The Game Review — The Legend of Eleven Архівавана 7 лістапада 2017.. Gamezebo
  50. This Stranger Things mobile game will help prepare you for the Upside Down. The Verge