Перайсці да зместу

Амерыканскі інстытут кінамастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскі інстытут кінамастацтва
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 2021 N Western Ave, Los Angeles, CA, 90027-1625[1]
Тып арганізацыі кінашкола[d], прыватная некамерцыйная адукацыйная ўстанова[d], кінаарганізацыя[d], адукацыйная арганізацыя[d] і некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1967
Галіна кінаіндустрыя[d] і вышэйшая адукацыя
Абарот
  • 30,3 млн $ (2020)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 507 чал. (верасень 2020)[1]
afi.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыка́нскі інстыту́т кінамаста́цтва (англ.: The American Film Institute) — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная Нацыянальным фондам мастацтваў і заснаваныя ў 1967 годзе, калі прэзідэнт Ліндан Джонсан падпісаў закон пра Нацыянальны фонд мастацтва і гуманітарных навук.

Першым выканаўчым дырэктарам і адміністратарам быў Джордж Стывенс-малодшы. З 1980 года і дагэтуль гэтыя дзве пасады займае Джын Пікер Фірстэнберг.

У 1973 годзе інстытут заснаваў прэмію Life Achievement Award.

У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафестываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фестываль Амерыканскага інстытута кінамастацтва стаў першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.

У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амерыканскага кінематографа, істытут пачаў цыкл AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтай падвышэння цікавасці да гісторыі кіно. Цыкл быў скрытыкаваны за сваю непаслядоўнасць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаванне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.

Інстытут займаецца захаваннем старых кінастужак, якія могуць знішчыцца ад старасці.

У красавіку 2003 года ў Сілвер-Спрынг (Мэрыленд), каля Вашынгтона, інстытутам быў ізноў адкрыты пасля рэстаўрацыі кінатэатр AFI Silver.

Адзін з кірункаў працы інстытута — вытворчасць адукацыйных і наглядных відэаматэрыялаў для навучэнцаў школ. Нягледзячы на сваю назву, інстытут спецыялізуецца не толькі на кінастужках, але таксама на тэлебачанні і відэа.

  1. а б Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. https://www.charitynavigator.org/ein/526072925 Праверана 4 лютага 2022.