Давід Алаба
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Давід Алатакунба Алаба | ||||||||||||
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1992[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
Аўстрыя Нігерыя Філіпіны |
||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Рэал Мадрыд | ||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід Алатакунба Алаба (ням.: David Olatokunbo Alaba; нар. 24 чэрвеня 1992, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжання, абаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Давід Алаба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Алаба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клуба. Правёўшы 5 матчаў за рэзервовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж года Давід перабраўся ў мюнхенскую «Баварыю». У сезоне 2009/10 Алаба ўпершыню трапіў у склад рэзервовай каманды з Мюнхена, дэбютаваўшы ў яе складзе ў жніўні 2009 года ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж года Давід забіў свой першы гол у складзе рэзервістаў «Баварыі».
У студзені 2010 года Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхенскага клуба. 10 лютага Алаба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матча на Кубак Германіі супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крысціяна Леля.
У лютым 2021 года было абвешчана, што Алаба пакідае «Баварыю» па заканчэнні сезона, а ў маі мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе абаронцы ў якасці свабоднага агента, што набывае моц у ліпені. Алаба атрымаў у новай камандзе кашулю з нумарам 4, які да таго 16 гадоў насіў капітан іспанскай каманды Серхіа Рамас.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Давід Алаба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 года ў матчы адборачнага цыклу на чэмпіянат свету 2010 супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крысціяна Фухса.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (10): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Германіі (5): 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2016, 2018, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2013, 2020
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2013, 2020
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2013, 2020
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2022
Зноскі
- ↑ David Alaba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Alaba // FBref
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід Алаба