Гіперкуб
Выгляд
Гіперкуб — абагульненне куба на выпадак з адвольным лікам вымярэнняў.
Гіперкубам памернасці Ν завецца мноства пунктаў у Ν-мернай эўклідавай прасторы, якое задавальняе няроўнасцям , дзе a — даўжыня канта гіперкуба.
Таксама можна вызначыць гіперкуб як дэкартаў здабытак Ν роўных адрэзкаў.
Таксама можна сказаць, што Ν-куб — гэта фігура, кожная вяршыня якой злучана рэбрамі з Ν іншымі вяршынямі; Ν, у сваю чаргу, вызначае памернасць гэтай фігуры. Альбо, Ν-мерны куб утвараецца Ν парамі паралельных (Ν-1)-плоскасцяў, то бок мае 2Ν гіпер грані, кожная з якіх з'яўляецца (Ν-1)-кубам.
У агульным выпадку, колькасць K-мерных граняў Ν-мернага куба роўна .
Уласцівасці гіперкуба
[правіць | правіць зыходнік]Уласцівасць | Значэнне |
---|---|
Даўжыня рабра | a |
Памернасць | N |
Гіпер аб'ем | |
Гіпер плошча паверхні | |
Даўжыня дыяганалі |
Розныя гіперкубы
[правіць | правіць зыходнік]N-Куб | Выява (двухмерная праекцыя) | Назва | Пунктаў (0) | Адрэз-каў (1) | Квадра-таў (2) | Кубоў (3) | Тэсер-актаў (4) | Пентэр-актаў (5) | Хексер-актаў (6) | Хептэр-актаў (7) | Актэр-актаў (8) | Энтэнер-актаў (9) | Дэкер-актаў (10) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0-куб | Пункт | 1 | |||||||||||
1-куб | Адрэзак | 2 | 1 | ||||||||||
2-куб | Квадрат | 4 | 4 | 1 | |||||||||
3-куб | Куб | 8 | 12 | 6 | 1 | ||||||||
4-куб | Тэсеракт | 16 | 32 | 24 | 8 | 1 | |||||||
5-куб | Пентэракт | 32 | 80 | 80 | 40 | 10 | 1 | ||||||
6-куб | Хексеракт | 64 | 192 | 240 | 160 | 60 | 12 | 1 | |||||
7-куб | Хептэракт | 128 | 448 | 672 | 560 | 280 | 84 | 14 | 1 | ||||
8-куб | Актэракт | 256 | 1024 | 1792 | 1792 | 1120 | 448 | 112 | 16 | 1 | |||
9-куб | Энтэнеракт | 512 | 2304 | 4608 | 5376 | 4032 | 2016 | 672 | 144 | 18 | 1 | ||
10-куб | Дэкеракт | 1024 | 5120 | 11520 | 15360 | 13440 | 8064 | 3360 | 960 | 180 | 20 | 1 |