Гхагхра
Выгляд
Гхагхра | |
---|---|
кіт. 加格拉河, непал. कर्णाली, хіндзі घाघरा | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 950 км |
Басейн | 127 950 км² |
Вадацёк | |
Выток | Тыбет |
• Вышыня | 3962 м |
• Каардынаты | 30°39′43″ пн. ш. 80°41′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ганг |
• Каардынаты | 25°44′26″ пн. ш. 84°40′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ганг |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гхагхра (кіт.: 加格拉河, непальск.: कर्णाली, хіндзі: घाघरा) — рака ў Індыі, Непале і Кітаі, левы, найбольш мнагаводны прыток Ганга.
Даўжыня ракі 950 км. Бярэ пачатак на поўдні Тыбецкага нагор’я, у глыбока урэзанай даліне перасякае Гімалаі (пад назвай Карналі), ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне. Жыўленне змяшанае, снегава-ледніковае і дажджавое. Вяснова-летнія паводкі. Здараюцца катастрафічныя паводкі. Суднаходная ад горада Аёдх’я. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Гхагхра — горад Файзабад (у ніжнім цячэнні).
Сярод прытокаў — рака Рапты (злева)[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).