Перайсці да зместу

Глобен-Арэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глобен-Арэна
Выява лагатыпа
Месцазнаходжанне Сцяг Швецыі Стакгольм, Швецыя
Адкрыты 1989
Архітэктар Berg Arkitektkontor[d]
Уладальнік SGA Fastigheter[d] і Ericsson
Хатняя каманда Зборная Швецыі па хакеі з шайбай
Умяшчальнасць 13 850 (хакей)
16 000 (канцэрт)
13 000 (кінатэатр)
3 500 (банкет) [1]
Сайт aviciiarena.se (англ.)(шведск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глобен-Арэна (шведск.: Globen) — спартыўная арэна ў Стакгольме, Швецыя. Найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў.

Арэна прымала чэмпіянаты Еўропы па валейболу (1989), баскетболу (2003), гандболу (2002); чэмпіянаты свету па хакеі (1989, 1995, 2012, 2013); Кубак свету па хакеі з шайбай (1996, 2004), а таксама конкурс песні «Еўрабачанне» (2000) і Melodifestivalen (1989, 2002-2012). Штогод праходзіць Гран-пры Стакгольма па лёгкай атлетыцы.

На Глобен-Арэне працуе турыстычны атракцыён, дзе ў шкляной гандоле SkyView можна падняцца на самы верх сферычнага будынка, адкуль адкрываецца від на шведскую сталіцу.

Глобен-Арэна з'яўляецца цэнтрам мадэлі Шведскай сонечнай сістэмы, размешчанай па тэрыторыі Швецыі і імітуе сабой Сонца.

Зноскі