Перайсці да зместу

Герцагавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герцагавіна
сербск.: Херцеговина
Названа ад Сцепан Вукчыч Косача і Herzog[d]
Этнахаронім hersegovasce
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Плошча
  • 11 000 км²
Карта месцазнаходжання
Геаграфія тэмы geography of Herzegovina[d]
Герцагавіна (Боснія і Герцагавіна)
Герцагавіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыблізная мяжа паміж Босніяй (светлая) і Герцагавінай (цёмная)
На данай карце паказана мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай. Карта-агляд падраздзяленняў-гарнізонаў Аўстра-Венгрыі, 1898

Герцагаві́на (харв.: Hercegovina; сербск.: Херцеговина) — гістарычны рэгіён на Балканах, частка гістарычнай вобласці Далмацыя.

Гістарычны рэгіён Герцагавіна займае прыкладна 20 % (каля 11,4 тысяч км²) тэрыторыі сучаснай дзяржавы Боснія і Герцагавіна. Астатнія 80 % тэрыторыі гэтай дзяржавы займае гістарычны рэгіён Боснія. Мяжа паміж імі звычайна праводзіцца па Іван-Планіне. Галоўным горадам Герцагавіны лічыцца Мостар.

Абедзве вобласці былі цесна звязаны з Сярэднявечча, і часта назва «Боснія» ўжываецца для абазначэння Босніі і Герцагавіны разам. Назва «Боснія і Герцагавіна» з’явілася толькі ў канцы асманскага кіравання.

Назва «Герцагавіна» азначае «Зямля герцага» і названа так у гонар Сцепана Вукчыча Косачы, які насіў тытул герцага (з 1448 года) і аб’яднаў землі сучаснай Герцагавіны пад сваім кіраваннем.

Герцагавіна мяжуе з Босніяй на поўначы, Чарнагорыяй на ўсходзе, Харватыяй на захадзе, паўэксклавам Харватыі (Дуброўнік) на поўдні, а таксама мае выхад да Адрыятычнага мора працягласцю 8 км.

У раннім Сярэднявеччы Герцагавіна была падзелена на мноства незалежных княстваў. Паўночная Герцагавіна (гістарычныя вобласці Захумле і Травунія) належалі ўладарам Сербіі з дынастыі Няманічаў. Паўднёвая Герцагавіна ўваходзіла ў Каралеўства Харватыя аж да яго саюза з Венгрыяй у 1102 годзе. Пазней гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў Баснійскую дзяржаву, якая дасягнула свайго росквіту пры бане Твртку I у другой палове XIV стагоддзя.

Пасля смерці Твртка і паслаблення Босніі, Захум’ем кіравалі фактычна незалежныя князі з дынастыі Косачаў, Сандаль Храніч і яго пляменнік Сцепан Вукчыч. 20 студзеня 1448 года Сцепан паслаў ліст імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху III, у якім назваў сябе «герцагам», з-за чаго пазней і ўзнікла назва «Герцагавіна».

У 1482 годзе землі спадчыннікаў герцага Сцепана былі акупаваны Асманскай імперыяй. Герцагавіна атрымала статус акругі (санджак) у складзе (правінцыі Боснія).

У 1833-1851 гадах Герцагавіна была асобным вілаетам, затым вілаеты Боснія і Герцагавіна былі аб’яднаны, і пасля 1853 года назва «Боснія і Герцагавіна» стала агульнаўжывальнай. У сярэдзіне XIX стагоддзя Герцагавіна была аб’ектам тэрытарыяльных прэтэнзій незалежнай Чарнагорыі. Само славянскае насельніцтве Босніі і Герцагавіны перыядычна падымала антытурэцкія паўстанні, найбуйнейшым з якіх было паўстанне 1875—1876 гадоў. Да 1878 года Чарнагорыі ўдалося анексаваць частку тэрыторыі Герцагавіны, уключаючы Нікшыч.

У 1878 годзе Боснію і Герцагавіну акупавала Аўстрыя. У 1908 годзе вобласць была фармальна анексавана. Нагодай да Першай сусветнай вайне стала забойства эрцгерцага Франца-Фердынанда ў сталіцы Босніі Сараеве; прычынай забойства была незадаволенасць сербаў аўстрыйскай палітыкай перасялення сербаў у Босніі і Герцагавіне. Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі Боснія і Герцагавіна ўвайшлі ў склад Каралеўства Югаславія.

Падчас Другой сусветнай вайны, з 1941 па 1945 год, Герцагавіна ўваходзіла ў склад фашысцкай Незалежнай дзяржавы Харватыя, пры гэтым істотная частка яе тэрыторыі кантралявалася падраздзяленнямі партызан, усташаў і чэтнікаў. Пасля вайны Боснія і Герцагавіна сталі адзінай рэспублікай у складзе сацыялістычнай Югаславіі.

У 1992 годзе, падчас распаду Югаславіі, была абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны. Многія баснійскія сербы не падтрымалі гэта рашэнне, і на кантралюемых імі тэрыторыях была абвешчана Рэспубліка Сербская. Грамадзянская вайна, якая рушыла ў след за гэтым, уключала этнічныя чысткі ўсімі бакамі канфлікту, скончылася ў 1995 годзе Дэйтанскім пагадненнем, паводле якога Боснія і Герцагавіна стала складацца з двух раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў: Федэрацыя Босніі і Герцагавіны і Рэспубліка Сербская.

Статыстыка насельніцтва, як відаць, істотна змянілася за час грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне. Апошні перапіс насельніцтва праводзіўся яшчэ да вайны, у 1991 годзе, і паводле яе вынікаў насельніцтва Герцагавіны склала 437 095 чалавек. Харваты Герцагавіны насяляюць вобласці ля мяжы з Харватыяй, уключаючы Мостар і Таміслаўград. Мусульманскае насельніцтва традыцыйна пражывае ў даліне Нератвы. Усходняя частка Герцагавіны, з цэнтрам у Трэбінэ, населена сербамі і ўваходзіць у Рэспубліку Сербскую.