Гексаген
Гексаген | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 1,3,5-трынітра-1,3,5-трыазацыклагексан |
Традыцыйныя назвы | Гексаген, RDX, цыклатрыметылентрынітрамін, цыкланіт |
Хім. формула | C3H6N6O6 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | цвёрдае |
Малярная маса | 222,12 г/моль |
Шчыльнасць | 1,82 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 205,5 °C |
Тэмпература кіпення | 234 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-500-1 |
SMILES | |
RTECS | XY9450000 |
ChemSpider |
Гексаген (CH2)3N3(NO2)3) — магутнае другаснае (брызантнае) выбуховае рэчыва. Адчувальнасць да ўдару займае сярэдняе становішча паміж тэтрылам і ТЭНам.
Шчыльнасць зарада - 1,77 г/см³. Хуткасць дэтанацыі - 8360 м/сек, ціск у фронце ударнай хвалі - 33,8 гПа, фугаснасць - 470 мл, брызантнасць - 24 мм, аб'ём газападобных прадуктаў выбуху - 908 л/кг. Тэмпература запальвання - 230°C, тэмпература плаўлення - 204,1 °C. Цеплыня выбуху - 1370 ккал/кг, цеплыня згарання - 2307 ккал/кг.
Фізічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Гексаген — белы крышталічны парашок. Без паху, смаку, моцны яд. Удзельная вага - 1,816 г/см³, малярная маса - 222,12 г/моль. Нерастваральны ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, талуоле, хлараформе, лепш - у ацэтоне, ДМФА, канцэнтраванай азотнай і воцатнай кіслотах. Раскладаецца сернай кіслатой, шчолачамі, а таксама пры награванні.
Плавіцца гексаген пры тэмпературы 204,1 ° C з раскладаннем, пры гэтым яго адчувальнасць да механічных уздзеянняў моцна павышаецца, таму яго не плавяць, а прэсуюць. Прэсуецца дрэнна, таму, каб яго лепш спрэсаваць, гексаген флегматызуюць ў ацэтоне.