Вінтоўка
Вінтоўка — індывідуальная даўгаствольная агнястрэльная зброя з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала. Вінтавыя нарэзы забяспечваюць вярчэнне кулі ў палёце, што забяспечвае больш устойлівую траекторыю і, адпаведна, большую далёкасць і трапнасць стральбы ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі.
У якасці асноўнай ваеннай зброі ўжываліся ў канцы XIX—першай палове XX ст. У наш час саступілі месца аўтаматам і кулямётам, выкарыстоўваюцца ў асноўным як снайперская зброя.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вінтоўкі падзяляюць на:
- Аўтамат — штурмавая вінтоўка прызначанная для паразы суперніка на кароткай дыстанцыі ці ў бліжнім баі
- Карабін — укарочанныя і палегчаныя вінтоўкі (самазарадныя ці з ручным перазараджаннем), а таксама некаторыя тыпы стрэльб
- Снайперскія вінтоўкі
- Супрацьтанкавыя стрэльбы
Па тыпу бояпітання выдзяляюць:
- магазінныя
- самазарадныя
- аўтаматычныя
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай прычынай з’яўлення вінтовак паслужыла неабходнасць павелічэння кучнасці бою гладкаствольных стрэльбаў. Папярэднік вінтоўкі, гладкаствольны мушкет, адрозніваўся слабой дакладнасцю бою, бо пры стрэле куля свабодна рухалася ў гладкім канале ствала і атрымлівала некантралюемае кручэнне. Доследным шляхам было высветлена, што стрэльбы з нарэзкай у канале ствала дазваляюць дакладна страляць на адлегласці больш за 100 м.
Першыя ўзоры зброі са шрубавай нарэзкай з’явіліся ў пачатку XVI стагоддзя. Іх ужыванне доўга было абмежаваным. Адна з прычын — дарагавізна і працаёмкасць у вытворчасці. Але галоўны чыннік — вельмі доўгі час перазарадкі ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі, г. зн. кулю ў наразны ствол даводзілася заганяць ад дульнага зрэзу да казённай часткі малатком. Таму наразнымі стрэльбамі (ці часцей за ўсё наразнымі карабінамі павялічанага калібра — штуцарамі) узбройвалі толькі невялікую частку пяхоты (егераў).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).