Васа (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ва́са (фінск.: Vaasa, шведск.: Vasa), састарэлы варыянт Ва́за (шведск.: Wasa[1]) — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (шведск.: Nikolaistad), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ням.: Nikolaistadt), фінск.: Nikolainkaupunki, Нікалаінкаўпункі)[1].
Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з’яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з’яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.
У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі[1].
Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага[1].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.
Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari (фінск.: «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa[1]). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Алонец, Расія[2]
- Кіль, Германія (10 верасня 1967)[2][3]
- Мальмё, Швецыя (1940)[4]
- Марагора, Танзанія (1988)[2]
- Пярну[d], Эстонія (1956)[2]
- Харстад[d], Нарвегія (1949)[2]
- Хельсінгёр, Данія (1949)[2]
- Чжэньцзян[d], Кітай (2017)[2]
- Шверын, Германія (1965)[2]
- Шумперк[d], Чэхія (1984)[2]
- камуна Умеа, Швецыя (1949)[5]
Зноскі
- ↑ а б в г д Ваза, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в г д е ё ж з Ystävyyskaupungit — Васа. Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.kiel.de/de/kiel_zukunft/kiel_international/Vaasa.php
- ↑ http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
- ↑ http://www.vaasa.fi/node/6351/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.vaasa.fi — афіцыйны сайт горада