Бура і націск
«Бура і націск» (ням.: Sturm und Drang) — перыяд у гісторыі нямецкай літаратуры (1767—1785), звязаны з адмовай ад культу розуму, уласцівага класіцызму, на карысць максімальнай эмацыйнасці і апісанню крайніх праяў індывідуалізму, цікавасць да якіх характэрна для прадрамантызму. Назва літаратурнага руху ўзыходзіць да аднайменнай драмы нямецкага пісьменніка Фрыдрыха Максіміліяна фон Клінгера. Пісьменнікаў, якія адносілі сябе да руху «Буры і націску», завуць шцюрмерамі (ням. Stürmer — «бунтар, буян»).
Ідэолагам гэтага бунту супраць рацыяналізму выступіў нямецкі філосаф Іаган Георг Гаман, які падзяляў погляды французскага пісьменніка і мысліцеля Жан-Жака Русо. Дзеячы «Буры і націску» высока шанавалі перакладныя п'есы Шэкспіра, Асіянавы паэмы і «прыродную» паэзію англічаніна Юнга. У гэты ж час у Еўропе ўзнік новы літаратурны рух, названы сентыменталізмам. Яго прыхільнікі, як і шцюрмеры, выступалі супраць рацыяналістычных пастулатаў класіцызму.
Вядомыя прадстаўнікі «Буры і націску»
[правіць | правіць зыходнік]- Іаган Георг Гаман (1730—1788)
- Генрых Вільгельм фон Герстэнберг (1737—1791)
- Генрых Леапольд Вагнер (1747—1779)
- Іаган Готфрыд Гердэр (1744—1803)
- Іаган Вольфганг Гётэ (1749—1832)
- Якаб Міхаэль Рэйнхальд Ленц (1751—1792)
- Фрыдрых Максіміліян Клінгер (1752—1831)
- Готфрыд Аўгуст Бюргер (1747—1794)
- Крысціян Фрыдрых Даніэль Шубарт (1739—1794)
- Фрыдрых Шылер (1759—1805)