Баракамера
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Caisson_hyperbare.jpg/220px-Caisson_hyperbare.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Decompression_chamber.jpg/220px-Decompression_chamber.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Hyperbaric_oxygen_therapy_1_person_chamber.jpg/220px-Hyperbaric_oxygen_therapy_1_person_chamber.jpg)
Баракамера — посуд (камера) ці памяшканне, выкананае звычайна з металу. Мае магчымасць герметызацыі і стварэння ўнутры камеры ціску большага (гіпербарычныя баракамеры) ці меншага (гіпабарычныя баракамеры), чым атмасферны.
Віды баракамер
[правіць | правіць зыходнік]Часта тэрміны дэкампрэсійная камера, рэкампрэсійная камера, баракамера выкарыстоўваюцца адначасова. У назвах адлюстроўваюцца розныя вобласці прымянення, а не прынцыповыя тэхнічныя адрозненні.
Гіпабарычныя камеры
[правіць | правіць зыходнік]Гіпабарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для лячэння шэрагу захворванняў і для мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека на вялікай вышыні (летчыкі, альпіністы, парашутысты, касманаўты і г . д.).
Гіпербарычныя камеры
[правіць | правіць зыходнік]Гіпербарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для аксігенабаратэрапіі пры розных захворваннях, лячэння дэкампрэсійнай хваробы ў вадалазаў, мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека пры большым, чым атмасферны, ціску, трэніроўкі аквалангістаў і вадалазаў. Ціск у іх могуць падымаць да 6 бар у мэтах тэрапіі. Апошнія дасягненні медыцыны дазволілі стварыць партатыўныя баракамеры на аднаго пацыента, у якіх ціск падымаюць на 0,3-0,5 бар вышэй атмасфернага[1].
Дэкампрэсійныя камеры
[правіць | правіць зыходнік]Дэкампрэсійная камера — від баракамеры, які выкарыстоўваецца пры вадалазных працах, які дазваляе праходзіць апошнія (самыя працяглыя) дэкампрэсійныя прыпынкі на паверхні, а не пад вадой. Гэта дазваляе вадалазам паменшыць рызыкі для здароўя, звязаныя з пераахаладжэннем або небяспечнымі ўмовамі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1992 года была дасягнута рэкордная глыбіня 701 м Тэа Маўрастомасам у Марсэлі, Францыя, пры мадэляванні падводнага апускання ў баракамеры з выкарыстаннем газавых сумесяў — вадарод, кісларод і гелій[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ www.oxyhealthrussia.ru. Портативные барокамеры | Кислородная барокамера . Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 13 студзеня 2022.
- ↑ http://www.seapeace.ru. Знаменитые ныряльщики | Подводное плавание(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 5 ліпеня 2016.