Перайсці да зместу

Баброф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баброф
англ. Bobrof
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча7,8 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
51°54′22,30″ пн. ш. 177°26′47,40″ з. д.HGЯO
АкваторыяБерынгава мора
Краіна
Баброф (Паўночная Амерыка)
Баброф
Баброф
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабро́ф, або Бабро́ва востраў (англ.: Bobrof) — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 7,8 км². Незаселены.

Баброф месціцца на поўдні Берынгава мора ў 14,7 км ад вострава Канага і ў 11,87 км ад вострава Танага. Ён уяўляе сабою вяршыню стратавулкана галацэнавага перыяду з рассечаным конусам, які ўзвышаецца на 738 м над узроўнем мора, у нашы дні не актыўны.

Назва востраў Баброва была ўпершыню выкарыстана Міхайлам Цебеньковым, кіраўніком Руска-амерыканскай кампаніі, у 1852 г. З 1867 г. у складзе ЗША.