Афіуры або Змеяхвосткі (Ophiuroidea) — клас донных марскіх жывёл тыпу ігласкурых. Сваю назву атрымалі за своеасаблівы спосаб перамяшчэння — калі яны паўзуць па дне, іх «рукі» звіваюцца, як змеі. Беларуская назва «змеяхвосткі» з'яўляецца калькай з навуковай назвы афіуры (ад грэч. Ὄφις — змяя, οὐρά — хвост).
Самы разнастайны клас ігласкурых — каля 2 тыс. відаў, большасць з якіх — насельнікі трапічных вод. Вядомыя ў выкапнёвым стане з ранняга ардовіка.
Два сучасныя атрады:
Ophiurida — з простымі, неразгалінаванымі промнямі,
Euryalida — з простымі або разгалінаванымі промнямі.