З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
А́спіды , аспідавыя (Elapidae ) — сямейства ядавітых змей атрада лускаватых.
Найбольш вядомыя кобры , крайты , мамбы , каралавыя аспіды . Аспідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека.
На верасень 2018 года ў сямейства ўключаюць 3 падсямействы і 56 родаў[ 1] :
Падсямейства Elapinae Boie, 1827
Acanthophis Daudin, 1803
Antaioserpens Wells & Wellington, 1985
Aspidelaps Fitzinger, 1843
Aspidomorphus Fitzinger, 1843
Austrelaps Worrell, 1963
Brachyurophis Günther, 1863
Bungarus Daudin, 1803 — Крайты
Cacophis Günther, 1863
Calliophis Gray, 1835
Cryptophis Worrell, 1961
Demansia Gray, 1842
Dendroaspis Schlegel, 1848 — Мамбы
Denisonia Krefft, 1869
Drysdalia Worrell, 1961
Echiopsis Fitzinger, 1843
Elapognathus Boulenger, 1896
Elapsoidea Bocage, 1866
Furina Dumeril, 1853
Hemachatus Fleming, 1822
Hemiaspis Fitzinger, 1861
Hemibungarus Peters, 1862
Hoplocephalus Wagler, 1830
Loveridgelaps McDowell, 1970
Micropechis Boulenger, 1896
Micruroides Schmidt, 1928
Micrurus Wagler, 1824
Naja Laurenti, 1768 — Сапраўдныя кобры
Neelaps Günther, 1863
Notechis Boulenger, 1896
Ogmodon Peters, 1864
Ophiophagus Günther, 1864
Oxyuranus Kinghorn, 1923 — Тайпаны
Parapistocalamus Roux, 1934
Parasuta Worrell, 1961
Paroplocephalus Keogh, Scott & Scanlon, 2000
Pseudechis Wagler, 1830
Pseudohaje Günther, 1858
Pseudonaja Günther, 1858
Rhinoplocephalus Muller, 1885
Salomonelaps McDowell, 1970
Simoselaps Jan, 1859
Sinomicrurus Slowinski, Boundy & Lawson 2001
Suta Worrell, 1961
Toxicocalamus Boulenger, 1896
Tropidechis Günther, 1863
Vermicella Gray, 1858
Walterinnesia Lataste, 1887
Падсямейства Марскія змеі (Hydrophiinae ) Fitzinger, 1843
Падсямейства Laticaudinae Cope, 1879
Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі змеямі.
Большасць жывародныя.
Некаторыя віды ахоўваюцца.
Зноскі
↑ * Elapidae (нявызн.) . Reptile Database . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 5 кастрычніка 2018.