Араганіт
Выгляд
Араганіт | |
---|---|
Формула | CaCO3 |
Колер | Бясколерны, белы, шэры, жаўтлявы, чырванаваты |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 3,5 — 4 |
Спайнасць | Недасканалая па {010} |
Злом | Ракавістыы; крохкі |
Шчыльнасць | 2,93 г/см³ |
Араганіт (ад Арагон — рэгіён у Іспаніі) — мінерал, адзін з натуральных паліморфаў карбанату кальцыю (CaCO3).
Нягледзячы на ідэнтычны хімічны склад, крышталічныя рашоткі араганіту і кальцыту маюць розную форму, таму і ўласцівасці мінералаў адрозніваюцца. Араганіт утварае ігольчастыя крышталі, а ў выпадку двайнікавання можа мець слупавыя, кудзелістыя агрэгаты.
Араганіт — нестабільная фаза карбанату кальцыю, і за тэрмін каля 10—100 млн гадоў відазмяняецца да кальцыту. Трансфармацыі араганіту ў кальцыт спадарожнічае павелічэнне аб'ёму пароды.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Араганіт на Вікісховішчы |
- Араганіт у базе webmineral.com (англ.)
- Араганіт на сайце Кристаллов.net (руск.)