Перайсці да зместу

Алеўраліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрывы, складзеныя чырвона-карычневымі алеўралітамі і чырвонымі пясчанікамі

Алеўраліт (ад грэч. ἄλευρον — мука і грэч. λίθος — камень) — цвёрдая асадкавая горная парода. Утвараецца з алеўрыту ў працэсе літыфікацыі.

Складаецца з зерняў няправільнай формы, памерам 0,01—0,1 мм (па іншых дадзеных — 0,005—0,05 мм). Маюцца тры разнавіднасці алеўралітаў па форме складальных часціц: буйназярністыя, розназярністыя і дробназярністыя[1]. Асновай алеўраліту з’яўляецца кварц, могуць прысутнічаць таксама часціцы палявых шпатаў, гліністых мінералаў, часам прысутнічаюць карбанаты і гідраксіды жалеза.

Здабываюць алеўраліт пераважна для вытворчасці цэменту і садовых дарожак. Яго можна выявіць у вугальных шахтах паміж пластамі каменнага вугалю.

Зноскі

  1. Алевролит — Большая энциклопедия нефти и газа. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.