Перайсці да зместу

Аладкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аладкі
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
руская кухня, украінская кухня і беларуская кухня
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ала́дкі — традыцыйны беларускі мучны выраб.

Пшанічную муку (вышэйшых гатункаў) замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай або сыроваткай. У цеста дадаюць яйкі, масла, соду або дрожджы. Пякуць на змазанай тлушчам патэльні ў гарачым духу печы.

Гатовыя аладкі мажуць маслам, мачаюць у тук, смятану або варэнне, даўней палівалі цёртым макам (найчасцей на Каляды).

Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Палессі аладкамі называлі бліны з таркаванай бульбы.