Перайсці да зместу

Акшардхам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Акшардхам
28°36′45″ пн. ш. 77°16′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Індыя
Месцазнаходжанне
Канфесія індуізм
Дата заснавання 2005
Сайт akshardham.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акшардха́м (гудж.: દિલ્હી અક્ષરધામ અક્ષરધામ, Дэванагары: दिल्ली अक्षरधाम) — індуісцкі храмавы комплекс у г. Дэлі. Увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы грандыёзны індуісцкі храм у свеце. Адкрыццё храма адбылося ў 2005 годзе. Яго будаўніцтва вялося на працягу 5 гадоў з удзелам 7 тысяч майстроў з Раджастхана, Арысы і Бенгаліі. Будаўніцтва абышлося ў 500 млн долараў ЗША, сабраных за кошт добраахвотных ахвяраванняў.

Вышыня храма складае 42 м, шырыня і даўжыня 94 і 106 метраў. Ён упрыгожаны 234 калонамі, 9 купаламі, 20 чатырохграннымі шыхкарамі і больш за 20 тыс. фігур. Па перыметры будынка размяшчаюцца фігуры 148 сланоў. У цэнтры размешчана трохметровая статуя Нілкантха Вармі, ушанаванага як увасабленне Свамінараяна. У храм забаронены ўваход з любой фота-відэа апаратурай і мабільнымі тэлефонамі, перад уваходам ёсць бясплатныя камеры захоўвання. На ўваходзе ў храм стаяць рамкі металадэтэктара, пасля іх праходжання адбываецца ручны догляд.