Перайсці да зместу

Акардэон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акардэон
выява
Класіфікацыя Аэрафон, Клавішны інструмент
Роднасныя інструменты Баян, Гармонік, Банданеон
Вытворцы Weltmeister, Hohner, «Юпітэр»
Лагатып Вікісховішча Акардэон на вікісховішчы

Акардэон (ад фр.: accordéon) — клавішны духавы язычковы музычны інструмент, ручная гармоніка. У 1829 годзе гэту назву даў венскі арганны майстар К. Даміян ўдасканаленаму ім гармоніку. У беларускай традыцыі акардэонам прынята называць толькі інструменты з правай клавіятурай фартэпіяннага тыпу (звычайна некалькі тэмбравых рэгістраў) — у адрозненне, напрыклад, ад баяна. Аднак часам сустракаецца і назва «кнопкавы акардэон» (звычайна ў перакладных тэкстах). Адна з разнавіднасцяў храматычнага кнопкавага акардэона называецца баянам.

У канцы XIX стагоддзя акардэоны ў вялікай колькасці вырабляліся ў Клінгентале (Саксонія).