Перайсці да зместу

Айдар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айдар (Хайдар)
Ayder, حيدر
Хан Крыма
1475
Папярэднік Менглі I Гірэй
Пераемнік Нур-Даўлет

Нараджэнне невядома
Смерць 1487
Род Гірэі
Бацька Хаджы-Гірэй[1][2]
Веравызнанне суніты

Айда́р (крым. Ayder, حيدر;, ? — 1487) — крымскі хан у 1475 г. Трэці сын Хаджы-Гірэя.

У 1456 г. арганізаваў пераварот і на некаторы час адхіліў бацьку ад улады. Верагодна, за Айдара заступалася Залатая Арда, незадаволеная курсам Хаджы-Гірэя на незалежнасць Крыму. Падчас свайго кароткага знаходжання на стальцы Айдар імкнуўся прыцягнуць на свой бок Генуэзскую Кафу, абяцаючы зменшыць памеры штогадовай даніны з італьянскіх уладанняў у Крыме.

Праз некалькі месяцаў скінуты. Збег ад бацькі ў Літву, дзе заставаўся да яго смерці. Пры праўленні брата Нур-Даўлета вярнуўся ў Крым. Падчас звяржэння апошняга Менглі-Гірэем падтрымліваў брата і з гэтай прычыне трапіў пад арышт, але неўзабаве быў вызвалены і ў першае кіраванне Менглі-Гірэя знаходзіўся ў Крыме, выходзячы ў ваенныя паходы.

Каля 1477 г. (у перыяд часовага аднаўлення ардынскай улады) разам з Нур-Даўлетам збег у Літву, дзе прабыў два гады. Увосень 1479 г. разам з Нур-Даўлетам перасяліўся з Літвы ў Маскву. Неўзабаве з невядомых прычынах трапіў у няміласць у маскоўскага вялікага князя і быў адпраўлены ў высылку ў Волагду, дзе і памёр.

Зноскі