Азбест
Выгляд
Азбест (ад грэч. ἄσβεστος — неразбуральны), у 1920-я гады ўжываліся асбэст[1], азбэст[2] — зборная назва групы тонкавалакністых мінералаў з класа сілікатаў. У прыродзе гэта агрэгаты, што складаюцца з найтонкіх гнуткіх валокнаў. Ужываецца ў самых розных галінах, напрыклад у будаўніцтве, аўтамабільнай прамысловасці і ракетабудаванні.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што ўсе віды азбесту з'яўляюцца канцэрагенамі, якія выклікаюць фіброз лёгкіх і ракавыя захворванні[3][4][5].
Зноскі
- ↑ Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія. Менск: Інбелкульт, 1924.
- ↑ Расейска-беларускі слоўнік (Некрашэвіч—Байкоў). Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928.
- ↑ Ликвидация болезней, вызываемых асбестом
- ↑ Chrysotile Asbestos
- ↑ Бесараб С.В. Асбест (!) // Хабр — habr.com, 23 августа 2021, 15:31
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азбест // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Азбест // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 12.