Перайсці да зместу

Адукацыйная камісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адукацыйная камісія — скарочаная назва Камісіі народнай асветы (польск.: Komisja Edukacji Narodowej) — установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Першая падобнага роду ўстанова ў Еўропе[1].

Была заснаваная Соймам Рэчы Паспалітай (17731775). У яе стварэнні бралі ўдзел асветнікі Г.Калантай, І.Патоцкі, Р.Пірамовіч, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч і інш. Першы старшыня (1773—1776) — І.Масальскі. Кіруючыся інтарэсамі патрыятычных колаў шляхты і гараджан, што спрабавалі вывесці краіну з эканамічнага і палітычнага крыхісу, Адукадыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і ўніверсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню гэтых мерапремстваў спрыяла забарона папам рымскім Ордэна езуітаў[2]. Усе былыя навучальныя установы і маёмасць Ордэна на тэрыторыі Рэчы Паспалітай перадавалася ў рукі камісіі.

У 1783 г. быў зацверджаны «Статут, прадпісаны для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай». Камісіі непасрэдна падпарадкоўваліся Ягелонскі універсітэт у Кракаве і Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага (пазней Віленскі ўніверсітэт), якія сталі вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі і галоўнымі навучальнымі цэнтрамі адпаведна ў Польшчы і ВКЛ. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы.

  1. Пасэ, У. С. Адукацыная камісія / У. С. Пасэ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 62
  2. Кізіма С. А.,…
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.