Аб’янэ
Вёска
Аб'янэ
ابیانه
| ||||||||||||||||
Аб'янэ́ (перс. ابیانه "Чырвонае паселішча") - вёска ў Цэнтральным Іране, не далёка ад горада Кашана. Вядомы культурна-этнаграфічны і турыстычны цэнтр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аб'янэ лічыцца адным з самых старажытных населеных пунктаў Ірана і існуе не меней за 2000 гадоў. Мясцовыя жыхары доўгі час захоўвалі традыцыі зараастрызму. Толькі ў прамежку часу паміж XVI - XVIII ст. прынялі іслам.
У 1975 г. вёска трапіла ў спіс нацыянальнай спадчыны Ірана як культурны аб'ект. У 2007 г. - у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы Аб'янэ захоўваецца традыцыйны стыль сельскіх пабудоў Цэнтральнага Ірана. Рэшткі сярэднявечнага ваеннага ўмацавання, а таксама арыгінальная мячэць. Мясцовыя жыхары працягваюць традыцыі ручнога ткацтва. Жанчыны апранаюцца ў традыцыйныя строі. Для турыстаў праводзяцца экскурсіі. Пашырана вытворчасць сувенірнай рамеснай прадукцыі.
З 2005 г. у вёсцы праводзяцца міжнародныя археалагічныя даследаванні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб’янэ
- Аб'янэ на сайце ЮНЕСКА
- Аб'янэ - жывы гістарычны музей Архівавана 17 мая 2014.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 5197 рус. • англ. • фр. |
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |