Перайсці да зместу

Італійскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італійскія мовы
Краіны
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
італійскія мовы
ISO 639-5 itc
LINGUIST List ital
IETF itc
Glottolog ital1284

Італійскія мовы — група мёртвых моў індаеўрапейскай сям’і. Былі пашыраны ў 2-1 палове 1-га тысячагоддзя да н.э. — першы стагоддзях н.э. ў цэнтральнай і паўднёвай Італіі. Падзяляліся на 2 галіны: оскска-умбрскую і лацінска-фаліскую. Некаторымі асаблівасцямі італійскія мовы збліжаюцца з кельцкімі мовамі. Пісьмо запазычана ў этрускаў. Вывучэнне лексікі італійскіх моў цяжкае з прычыны фрагментарнасці іх тэкстаў. Лексічнае адрозненне ад лацінскай мовы звязана з уплывам этрускай, а на поўдні — старажытна-грэчаскіх моў. Пісьмовыя помнікі оскскай мовы датуюцца 5 стагоддзем да н.э. — 1 стагоддзем н.э., помнікі умбрскай мовы — 3-1 стагоддзямі да н.э. (т.зв. Ігувінскія табліцы). Фаліскія тэксты (7-8 стагоддзе да н.э.) складаліся з анамастыкі і зазналі этрускі ўплыў.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2