Перайсці да зместу

Ілірызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ілірызм — палітычны і культурны рух у Харватыі і Славоніі, узнік у 1830—1840-х гадах стагоддзя, аказаў ўплыў таксама на грамадскае жыццё іншых паўднёваславянскіх абласцей.

Тэарэтычныя палажэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай ідэяй «ілірыстаў» была думка аб «Вялікай Ілірыі», якая, па ўяўленні харвацкіх нацыянальных дзеячаў, займала ўсе паўднёваславянскія і некаторыя неславянскія тэрыторыі. Разглядаючы іх насельніцтва як адзіны народ, які пайшоў ад карэннага насельніцтва Старажытнай Ілірыі — ілірыйцаў, ідэолагі «ілірызму» гаварылі аб літаратурна-моўным аб’яднанні паўднёвых славян, лічачы гэта асновай для будучага іхняга палітычнага адзінства.

У 1835 годзе Гай сфармуляваў бліжэйшыя задачы ілірыйскага руху. Спачатку гэта было развіццё харвацкай нацыянальнай культуры і мовы, якія ідэолагі «ілірызму» прадстаўлялі агульнымі для ўсіх паўднёвых славян. Ажыццяўленне гэтых задач «ілірысты» пачалі са стварэння новай харвацкай арфаграфіі. Вялікай заслугай іх было стварэнне харвацкай літаратурнай мовы (на аснове штакаўскага дыялекту).