Ёрыт Бергсма
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | нідэрл.: Jorrit Bergsma | |||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | |||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 1 лютага 1986 (38 гадоў) | |||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||||||||
Спецыялізацыя | 5000 і 10000 м | |||||||||||||||||||||
Тытулы | ||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 1 | |||||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды | ||||||||||||||||||||||
500 метраў | 41,05 (2004) | |||||||||||||||||||||
1000 метраў | 1.22,35 (2004) | |||||||||||||||||||||
1500 метраў | 1.52,35 (2009) | |||||||||||||||||||||
3000 метраў | 3.47,48 (2011) | |||||||||||||||||||||
5000 метраў | 6.15,40 (2011) | |||||||||||||||||||||
10 000 метраў | 12.50,33 (2011) | |||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёрыт Бергсма (нідэрл.: Jorrit Bergsma, нар. 1 лютага 1986, Алдэбаарн, Нідэрланды) — галандскі канькабежац, алімпійскія чэмпіён 2014 на дыстанцыі 10000 м, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 5000 м, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету на асобных дыстанцыях (2012 — 10 000 метраў, 2013 — 5000 метраў). Чэмпіён Нідэрландаў і Казахстана на 5000 метраў, пераможца этапаў кубка свету на 5000 і 10000 метраў.
Спартыўная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2009/2010 не здолеўшы адабрацца ў склад зборнай на Алімпіяду ў Ванкуверы, паспрабаваў атрымаць грамадзянства і выступіць пад сцягам Казахстана. У 2010 годзе выйграў дыстанцыю на 5000 м чэмпіянат Казахстана па асобных дыстанцыях, які праводзіўся ў Чалябінску і адабраўся на Кубак свету. Міжнародная федэрацыя канькабежцаў забараніла яму выступіць пад Казахстанскім сцягам і Бергсма не змог прыняць удзелу ў Алімпіядзе.[2]
У сезоне 2010/2011 стаў двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Нідэрландаў — на 5000 і на 10000 метраў. Адзін раз станавіўся трэцім на этапе Кубка свету.
У лістападзе 2011 года выйграў 5000 метраў і заняў 2-е месца на 10 000 метраў на чэмпіянаце Нідэрландаў на асобных дыстанцыях. У Кубку свету 2011/2012 на першых трох этапах рэгулярна паднімалася на подыум, выйграўшы 5000 метраў у Чалябінску,[3] заваяваўшы срэбра ў Астане на 5000 м і выйграў 10 000 у Херэнвене.
Акрамя стадыённых спаборніцтваў удзельнічаў у спаборніцтвах на натуральным лёдзе, у 2010 і 2012 гадах выйграў Нідэрландскі марафон на 100 км,[4] які праводзіцца на замерзлай рацэ.
У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на дыстанцыі 10000 м. Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 10000 метраў і бронзы на 5000 м на чэмпіянаце Нідэрландаў па асобных дыстанцый.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца з амерыканскай канькабежкай Хізэр Рычардсан.
Зноскі
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Йоррит Бергсма, биография на ws-news.ru Архівавана 21 лютага 2014.
- ↑ Бергсма победил на челябинском этапе КМ по конькам на 5000 м, Скобрев — 11-й Gazeta.ru, 19 ноября 2011
- ↑ Лидер конькобежного КМ Бергсма предпочел этапу в Норвегии марафон
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёрыт Бергсма
- Статыстыка выступленій