Чалябінск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чалябінск (руск.: Челябинск) — горад (з 1787) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 1 177 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1736 годзе.
Чалябінск размешчаны на ўсходнім схіле Уральскіх гор, за 201 км на поўдзень ад Екацярынбурга. Вышыня над узроўнем мора — каля 200—250 м. Геалагічнае размяшчэнне — заходняя частка — Урал (граніты), усходняя частка — Заходняя Сібір (асадкавыя пароды). Горад знаходзіцца на рацэ Міяс, тэрыторыю горада абмываюць Шаршнеўскае вадасховішча і тры возеры: Смоліна, Сінеглазава, Першае. Рэльеф горада слаба ўзгорысты на захадзе з паступовым паніжэннем да ўсходу і «разразаецца» далінай р. Міас і латочынамі з азёрамі і балотамі. Берагі Міаса пакрытыя месцамі лесам і хмызняком. Клімат — кантынентальны.
Буйны транспартны вузел (чыгунка і шашэйныя дарогі; Транссібірская магістраль). Аэрапорт «Баландзіна». Буйны цэнтр металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1736 годзе як руская крэпасць на месцы башкірскага пасёлка Сяляба (Чаляба). З 1743 года Чалябінск — горад, цэнтр Ісецкай правінцыі. У пачатку 1774 года яго займалі атрады Е. І. Пугачова. З 1781 года Чалябінск — павятовы горад Екацярынбургскай правінцыі (Пермскага, затым Уфімскага намесніцтва), з 1796 года — Арэнбургскай губерні. У 90-я гады 19 стагоддзя з будаўніцтвам Вялікай Сібірскай магістралі і чыгункі на Екацярынбург стаў буйным транспартным і гандлёвым (вываз хлеба з Заходняй Сібіры) цэнтрам, у якім хутка развівалася прамысловасць.
У 1933 годзе пабудаваны Чалябінскі трактарны завод (ЧТЗ). З 1934 года Чалябінск — абласны цэнтр. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Чалябінск было эвакуіравана каля 60 прамысловых прадпрыемстваў СССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Натэла Атараўна Дадышкіліяні (нар. 1960) — беларуская артыстка балета.
- Андрэй Анатольевіч Мезін — беларускі хакеіст.
- Пётр Пятровіч Падкавыраў (1910—1977) — беларускі кампазітар, педагог.
- Луіза Мікалаеўна Пятрова (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Георгіевіч Пятроў (нар. 1956) — беларускі оперны спявак.
- Уладзімір Іванавіч Шчарбін (нар. 1950) — беларускі мастак.
- Ніна Аўгустаўна Кабернік (нар. 1949) — беларускі палітык.
- Ігар Арэставіч Еўтухоў (нар. 1962) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2004).
- Мікалай Дудчанка (1944—2022) — беларускі харэограф, рэжысёр, сцэнарыст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»
- Вячаслаў Аляксандравіч Быстрэнін (1930—2005) — урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1977).
- Барыс Іларыёнавіч Бяляеў (нар. 1945) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне спектраскапіі і оптыка-электроннага прыборабудавання. Доктар фізіка-матэматычных навук.
Зноскі
- ↑ а б https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5dd3d55f9a7947f971a9a6a5
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чалябінск