Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
24 мая 2025 года
253 951 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
«14+», таксама «14+: Гісторыя першага кахання» (руск.: 14+: История первой любви) — расійскі рамантычны фільм 2015 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны і Ульяна Васьковіч. Фільм апавядае гісторыю першага кахання, якая разгортваецца ў спальным раёне Масквы.
Здымкі праходзілі ў 2013 годзе ў Маскве. Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». Сусветная прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім кінафестывалі, у праграме «Generation 14plus». Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы фестывалю «Кінатаўр ». У шырокі пракат стужка выйшла 8 кастрычніка 2015 года. Вялікую папулярнасць фільм набыў на YouTube (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Актуальныя падзеі
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
- Рабочая партыя Курдыстана абвясціла аб самароспуску. (12 мая)
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
Дзень у гісторыі
- 1086: Віктар III стаў Папам Рымскім.
- 1276: Каранаваны Магнус I Ладулас, конунг Швецыі.
- 1543: Памёр Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
- 1626: Губернатар Новых Нідэрландаў Петэр Мінёйт выкупіў у індзейскага племя востраў Манхэтэн.
- 1819: Амерыканскі калёсны параход «Саванна» выправіўся ў першае плаванне праз Атлантычны акіян.
- 1862: У Лондане адкрыты новы Вэстмінстэрскі мост цераз Тэмзу.
- 1877: Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі.
- 1944: У Ісландыі адбыўся рэферэндум пра разрыў уніі з Даніяй.
- 1956: Першы конкурс песні Еўрабачанне прайшоў у Лугана (Швейцарыя).
- 2021: Здзейснены ваенны пераварот у Малі.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.