Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 лютага 2025 года
251 306 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Георг Фрыдрых Гендэль (1685—1759) — нямецкі кампазітар эпохі барока, вядомы сваімі операмі, араторыямі і канцэртамі. Ён нарадзіўся ў Германіі ў адзін год з Іаганам Себасцьянам Бахам і Даменіка Скарлаці. Атрымаўшы музычную адукацыю і досвед у Італіі, ён затым перасяліўся ў Лондан, а пасля стаў англійскім падданым.
За сваё жыццё Гендэль напісаў каля 40 опер («Юлій Цэзар», «Рынальда» і г. д.), 32 араторыі, мноства царкоўных харалаў, арганных канцэртаў, камернай вакальнай і інструментальнай музыкі, а таксама шэраг твораў «папулярнага» характару. У лік яго найбольш знакамітых твораў уваходзяць «Месія», «Музыка на вадзе» і «Музыка для каралеўскага феерверка» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў XVIII дынастыі. (19 лютага)
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1563: Маскоўскія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.
- 1763: Пачатак паўстання чарнаскурых рабоў у галандскай калоніі на рацэ Бербіс (сучасная Гаяна).
- 1878: Нарадзіўся Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнер.
- 1893: Рудольф Дызель у Берліне атрымлівае патэнт на «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу».
- 1917: Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі.
- 1920: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім атрадам перайшоў пад польскае камандаванне, адпаведнае пагадненне было падпісана ў Рызе.
- 1945: Савецкімі войскамі ўзята Познань.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.