Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 лютага 2025 года
251 108 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
![Налібоцкая пушча вясной](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Nalibotskaya_Pushcha.jpg/150px-Nalibotskaya_Pushcha.jpg)
Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.
Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
- 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША. (2 лютага)
Дзень у гісторыі
- 440: Памёр Месроп Маштоц, армянскі вучоны-асветнік.
- 1387: Паводле прывілея князя Ягайлы створана Віленскае біскупства.
- 1568: У Адрыянапалі падпісана мірнае пагадненне паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам II Габсбургам і асманскім султанам Селімам II.
- 1904: Прэм’ера оперы Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала».
- 1916: Памерла Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтэса, адна са стваральнікаў БСГ.
- 1923: Клайпедскі край стаў тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі.
- 1963: Нарадзіўся амерыканскі баскетбаліст Майкл Джордан.
- 1987: Заснаваны Дзаржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі БССР пад кіраўніцтвам М. Фінберга.
- 2008: Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі.
- 2017: У Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.