Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
13 мая 2025 года
253 709 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Фрыцьёф Нансен (1861 — 1930) — нарвежскі палярны даследчык, вучоны, доктар заалогіі, заснавальнік новай навукі — фізічнай акіянаграфіі, палітычны і грамадскі дзеяч, гуманіст, філантроп, кавалер узнагарод многіх краін. Імем Нансена названыя геаграфічныя і астранамічныя аб’екты.
З 1921 года ён быў вярхоўным камісарам Лігі Нацый па пытаннях бежанцаў. У 1922 годзе ўганараваны Нобелеўскай прэміі міру за сваю працу па рэпатрыяцыі і натуралізацыі асоб, перамешчаных у выніку Першай сусветнай вайны, і ўрэгуляванні звязаных з гэтым канфліктаў. Найважнейшай яго ініцыятывай былі Нансенаўскія пашпарты, якія дазваляюць бежанцам без грамадзянства знайсці прытулак у іншых краінах. Пасля смерці Нансена яго справа была працягнута Нансенаўскай арганізацыяй па пытаннях бежанцаў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. (5 мая)
- На Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі. (28 красавіка)
Дзень у гісторыі

- 1324: Асвечаны Буржскі сабор (на фота).
- 1607: Заснаваны Джэймстаун, першая сталая англійская калонія ў Паўночнай Амерыцы.
- 1830: Эквадор выйшаў са складу Вялікай Калумбіі і абвясціў сябе рэспублікай.
- 1846: ЗША абвясцілі вайну Мексіцы.
- 1888: «Залаты закон» канчаткова адмяніў рабства ў Бразіліі.
- 1905: Нарадзілася беларуская актрыса Стэфанія Станюта.
- 1909: Cтартавала першая велагонка Джыра д’Італія.
- 1930: Памёр нарвежскі вучоны, палярны даследчык Фрыцьёф Нансен.
- 1937: Антысеміцкае выступленне ў Брэсце, нагодай для якога стаў напад на паліцэйскага.
- 1949: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена».
- 1981: Адбыўся замах на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла ІІ.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.