Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
19 лютага 2025 года
251 172 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года — пераходны перыяд у гісторыі Мінска падчас Першай сусветнай вайны, які працягваўся некалькі дзён, пачынаючы ад эвакуацыі савецкіх органаў улады 19 лютага 1918 года да акупацыі горада 21 лютага войскамі кайзераўскай Германіі. У гэты перыяд праявілі актыўнасць польскія і беларускія добраахвотныя ваенізаваныя фарміраванні, а на будынку дзяржаўнай адміністрацыі Мінска ўпершыню з’явіўся бела-чырвона-белы сцяг як сцяг беларускай дзяржавы. Значныя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі і на расійскім баку.
Ці ведаеце вы, што…
- Засуха 2100-х гадоў да н.э. была адной з найбольш цяжкіх, па выкліканых ёю сацыяльных узрушэннях, кліматычных падзей галацэну.
- Тамборская мова з інданезійскага вострава Сумбава цалкам загінула падчас вывяржэння вулкана.
- Ацтэкі лячылі жываты і сэрцы рукамі д’ябла.
- Першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейснены на самалёце І-15.
- Апошні прысуд па справе аб знішчэнні Хатыні вынесены ў 2024 годзе.
- У амерыканскім Карбандэйле можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў.
- Уінсарскі ўніверсітэт з’яўляецца самым паўднёвым у Канадзе.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1236: Папа Грыгорый IX абвясціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.
- 1861: Маніфест аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.
- 1878: Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.
- 1910: Арганізавана першая беларуская вечарынка ў Гродне.
- 1918: Выканкам і Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».
- 1918: Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай.
- 1919: Польскія войскі занялі Беласток.
- 1989: Адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Мінску, арганізаваны Беларускім народным фронтам.
- 2008: Фідэль Кастра падаў у адстаўку з пасадаў кіраўніка Дзяржрады і галоўнакамандуючага войскам Кубы.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.