Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 сакавіка 2025 года
251 475 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Бук лясны (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae). Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Гэта найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе.
Бук лясны з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне, многія культурныя формы вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- У апытанні на любімую кветку ў Брытаніі адзін варыянт быў выключаны са спісу, паколькі паўсюль перамагаў.
- Хан Залатой Арды Менгу-Цімур у знак самастойнасці ад Мангольскай імперыі чаканіў на манетах уласнае імя.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце з’яўляецца «Boeing 747-8».
- Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь належыць санаторый у Крыме.
Актуальныя падзеі
- Завяршыўся 75-ы Берлінскі кінафестываль, «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары?!» рэжысёра Дага Ёхана Хёўгеруда . (23 лютага)
- Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў XVIII дынастыі. (19 лютага)
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1498: Васка да Гама прыплыў у Мазамбік.
- 1555: У Ліёне апублікавана кніга прароцтваў Настрадамуса.
- 1565: Заснаваны горад Рыа-дэ-Жанэйра.
- 1581: Створаны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
- 1815: Вяртанне Напалеона з выгнання на востраў Эльба.
- 1867: Небраска ўвайшла ў склад ЗША і стала 37-ым штатам.
- 1872: Утварэнне першага ў свеце нацыянальнага парку Елаўстан.
- 1881: Ігнат Грынявіцкі здзейсніў замах на Аляксандра II.
- 1896: Адкрыццё радыеактыўнасці А. Бекерэлем.
- 1932: Абвешчана ўтварэнне незалежнай ад Кітая Маньчжурскай дзяржавы.
- 1941: Далучэнне Балгарыі да восі Рым-Берлін-Токіа.
- 2002: Пачатак вайсковай аперацыі ЗША ў Афганістане.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.