Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 мая 2025 года
253 797 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Стакгольм — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.
Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі. Размешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй» і «Каралевай Меларэна» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Рабочая партыя Курдыстана абвясціла аб самароспуску. (12 мая)
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. (5 мая)
Дзень у гісторыі
- 884: Адрыян III стаў Папам Рымскім.
- 1788: У Стакгольме адкрыўся Каралеўскі драматычны тэатр.
- 1792: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа (на фота).
- 1970: Экспедыцыя нарвежскага падарожніка-даследчыка Тура Хеердала на папірусным чоўне «Ра-2» адправілася з мараканскага горада Сафі ў плаванне праз Атлантычны акіян да Паўднёвай Амерыкі.
- 1846: Бельгійскі музычны майстар Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынайдзены ім саксафон.
- 1990: Гомасексуальнасць выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб.
- 1995: Створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
- 2007: Падпісанне Акта аб кананічных зносінах паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.