27 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
27 красавіка́ — 118-ы дзень году (117-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 249 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1509 — папа рымскі Юліюс II адлучыў ад Касьцёла Вэнэцыю
- 1613 — заснаваньне грэка-каталіцкага (вуніяцкага) кляштару ў Жыровічах
- 1622 — пад час трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вісласе
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандай Стэфана Грабоўскага атрымалі перамогу над расейцамі
- 1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнае думы Расейскае імпэрыі
- 1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска
- 1945 — БССР увайшла ў склад заснавальніц ААН
- 1966 — Андрэй Грамыка зрабіўся першым савецкім дзеячом, якога прыняў Папа Рымскі
- 1967 — адкрыцьцё Сусьветнае выставы ў Манрэалі
- 2006 — нэпальскі кароль Гіянэндра прызначыў на вакантную пасаду прэм’ер-міністра апазыцыйнага палітыка Гірыю Прасад Кайрала
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1494 — Сулейман I, асманскі султан
- 1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар
- 1791 — Сэм’юэл Морзэ, адзін з вынаходнікаў аднадротавага электрычнага тэлеграфу, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак
- 1822 — Уліс Грант, 18-ы прэзыдэнт ЗША
- 1896 — Ўолес Карозэрс, амэрыканскі хімік
- 1901 — Фрэнк Бэлнэп Лонг, амэрыканскі пісьменьнік у жанрах жахаў, фэнтэзі, навуковае фантастыкі, паэзіі, гатычнага рамана, коміксаў, і нон-фікшн
- 1914 — Аванэс Шыраз (пам. 1984), армянскі паэт
- 1931 — Кшыштаф Камэда, польскі кампазытар
- 1955 — Эрык Шмідт, амэрыканскі інжынэр, старшыня Google Inc.
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1521 — Фэрнан Магелан, партугальскі падарожнік
- 1584 — Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1882 — Ралф Ўолда Эмэрсан, амэрыканскі эсэіст, паэт і філёзаф
- 1886 — Генры Гобсан Рычардсан, амэрыканскі архітэктар-гістарыст, якая заклаў асновы нацыянальнае архітэктурнае традыцыі
- 1943 — Міхаіл Стакун, савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч
- 1953 — Мод Гон, ірляндзкая грамадзка-палітычная дзяячка
- 1953 — Іван Саланевіч, расейскі тэарэтык манархізму
- 1972 — Кўамэ Нкрума, ганскі філёзаф, сацыёляг і палітоляг; першы прэм’ер-міністар і першы прэзыдэнт незалежнай Ганы
- 1998 — Вітаўт Тумаш, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца
- 2006 — Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага нацыянальнага антысавецкага руху Супраціву ў Савецкім Саюзе
- 2007 — Мсьціслаў Растраповіч, расейскі й савецкі музыкант