Перайсьці да зьместу

17 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
красавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
2024 год
Усе дні

17 красавіка́ — 108-ы дзень году (107-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 259 дзён. 17 красавіка — 107-ы дзень году (108-ы ў вісакосныя гады) паводле Грыгарыянскага календара. Ад гэтага дню да канца году застаецца 258 дні.

  • 69 — пасьля першай бітвы пры Бэдрыякумі імпэратарам Рымскай імпэрыі становіцца Вітэлій
  • 1397 — Джэфры Чосэр упершыню прэзэнтуе Кентэрбэрыйскія апавяданьні пры двары Рычарда Другога. Гэты год таксама лічыцца годам пачатку падарожжаў, пад час якіх узьніклі апавяданьні
  • 1492 — Хрыстафор Калюмб падпісаў пагадненьне з Гішпанскім урадам пра накіраваньне экспэдыцыі ў Азію па спэцыі
  • 1521 — Мартын Лютэр выступае з прамовай перад Вормскім Райхстагам, у якой падтрымлівае сваё вучэньне, пасьля чаго ён быў прызнаны ерэтыком
  • 1555 — пасьля 18 месяцаў асады Сіена капітулюе перад Імпэратарскай арміяй Флярэнцыі. Пасьля гэтага Сіенская рэспубліка становіцца часткай Вялікага Княства Тасканскага
  • 1797 — Сэр Ральф Абэркромбі нападае на Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка). Гэта адна з самых крывавых нападаў на гішпанскія тэрыторыі ў Амэрыцы
  • 1861 — Грамадзянская вайна ў ЗША: Вірджынія выходзіць са складу Саюзу Паўночных штатаў
  • 1864 — Грамадзянская вайна ў ЗША: Пачатак бітвы пры Плімуце — Армія Канфэдэрацыі нападае на Плімут (штат Паўночная Караліна)
  • 1865 — Арышт Мэры Сурат з падазрэньнем ва ўдзеле ў забойстве Абрама Лінкальна
  • 1871 — заснаваная «Праская біржа тавараў і каштоўных папераў»
  • 1895 — Падпісаньне Шыманасецкай дамовы паміж Кітаем і Японіяй. Гэтая дамова паклала канец першай Японска-Кітайскай вайне, а пераможаная Імпэрыя Цын адмовілася ад прэтэнзій на Карэю і перадае Японіі паўднёвую частку правінцыі Фенгцян, востраў Тайвань і Пескадорскія выспы
  • 1907 — Іміграцыйны цэнтар выспы Эліс (штат Нью-Джэрзі, ЗША) прыймае 11747 чалавек, больш як у любы іншы дзень
  • 1924 — Кінастудыі Metro Pictures, Goldwyn Pictures і кампанія Луіса Б. Мэера аб’ядноўваюцца і ўтвараюць студыю Metro-Goldwyn-Mayer
  • 1932 — Рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад ў Менску
  • 1941 — Другая сусьветная вайна: Югаславія капітулюе перад Нямеччынай
  • 1945 — Амэрыканскі палкоўнік Барыс Т Пэш захоплівае паўтоны ўрану ў Нямеччыне, каб перашкодзьць Савецкаму Саюзу зрабіць атамную бомбу
  • 1970 — На Зямлю пасьпяхова вяртаецца касьмічны апарат Апалён-13
  • 1975 — Грамадзянская вайна ў Камбоджыі: Чырвоныя кхмэры ўступаюць у Пномпень і бяруць уладу ў свае рукі
  • 1980 — Паўднёвая Радэзія перайменаваная ў Зымбабвэ
  • 1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі
  • 1992 — урады Беларусі і Індыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні
  • 1994 — Альбом Division Bell ангельскага гурту Pink Floyd на чатыры тыдні ўзначаліў гіт-парад найлепшых альбомаў Вялікай Брытаніі
  • 1999 — адчынілі нафтаправод «Баку — Супса»

Сьвяты і адметныя дні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 красавікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў